wd wp Пошук:

Садрыдзін Айні

Садрыдзін Айні (тадж.: Садриддин Айнӣ, сапраўднае імя — Садрыдзін Саід-Мурадзада, 27 красавіка 1878, кішлак Сактарэ, каля г. Гіджуван — 15 ліпеня 1954) — таджыкскі пісьменнік, грамадскі дзеяч і навуковец, аўтар прац па гісторыі і літаратуры народаў Сярэдняй Азіі. Сталінская прэмія другой ступені (1950) — за кнігу «Успаміны» («Бухара»). Ганаровы акадэмік АН УзССР (1943), 1-ы прэзідэнт АН Таджыкістана (з 1951).

Біяграфія

Вучыўся ў бухарскіх медрэсэ. Пісаў на таджыкскай і узбекскай мовах. Прапагандаваў асветніцкія ідэі. Аўтар зборніка вершаў «Іскры рэвалюцыі» (1923). Талент выявіўся ў аповесці «Адзіна» (1924), раманах «Дахунда» (1930), «Рабы» (1935). Аўтар кніг «Успаміны» (т.1-4, 1949-54), прац па гісторыі і літаратуры народаў Сярэдняй Азіі, пра творчасць Рудакі, Ібн Сіна, Фірдаўсі, Саадзі, Наваі.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Roux P. d. Nouveau Dictionnaire des œuvres de tous les temps et tous les pays — 2 — Éditions Robert Laffont, 1994. — Vol. 1. — P. 29. — ISBN 978-2-221-06888-5
  2. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Library of Congress Authorities — Library of Congress. Праверана 1 сакавіка 2020.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be