wd wp Пошук:

Салават Юлаеў

Салава́т Юла́еў (башк.: Салауат Юлай улы; 16 чэрвеня 1752, в. Цякеева, цяпер Салавацкі раён, Башкартастан — 8 кастрычніка 1800, Рогервік, цяпер г. Палдыскі, Эстонія) — башкірскі нацыянальны герой, паплечнік Емяльяна Пугачова ў часе сялянскай вайны 1773—1775 гадоў, паэт-імправізатар[2].

Біяграфія

У кастрычніку 1773 г. мабілізаваны на барацьбу з Емяльянам Пугачовым, але каля Арэнбургу перайшоў на яго бок на чале атрада башкіраў (2 тыс. чалавек). Сабраў атрад у 10 тыс. чалавек, змагаўся пад Арэнбургам, Кунгурам, у 1774 г. заняў Краснаўфімск. Пугачоў надаў яму чын брыгадзіра. 5 снежня 1774 г. Салават Юлаеў узяты ў палон, пасля пакарання бізунамі і клеймавання ў кастрычніку 1775 г. адпраўлены на вечную катаргу ў крэпасць Рогервік на Балтыйскім моры (цяпер горад Палдыскі, Эстонія), дзе памёр. Вершы Салавата Юлаева (ствараліся і перадаваліся ў вуснай форме) заклікалі народ да барацьбы з прыгнятальнікамі, апявалі прыгажосць роднага краю, каханне. У гонар Салават Юлаева названы горад Салават у Башкартастане, яго вобраз адлюстраваны ў творах літаратуры і мастацтва[2].

Зноскі

  1. Гвоздикова И. М. САЛАВАТ ЮЛАЕВ // Bashkir Encyclopedia — Башкирская энциклопедия, 2005. — 4344 с. — ISBN 978-5-88185-053-1
  2. 1 2 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14: Рэле — Слаявіна. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14), ISBN 985-11-0035-8. С. 94

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Паэты Башкартастана
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be