Сара Лундберг
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лундберг.
Сара Лундберг (шведск.: Sara Lundberg, нар. 18 мая 1971) — шведская пісьменніца і мастачка.
Біяграфія
Скончыла Мастацкі каледж Вэстмінстэра ў ЗША і Акадэмію мастацтваў(шведск.) бел. у Стакгольме.
Першая кніга Сары Лундберг «Віта Белая Крэска» выйшла ў 2009 годзе. Яна не толькі піша кнігі, але і малюе да іх ілюстрацыі.
У 2017 атрымала прэстыжную шведскую прэмію Аўгуста за кнігу «Птушка ўва мне ляціць, куды захоча». На стварэнне гісторыі пісьменніцу натхніла жыццё шведскай мастачкі Берты Хансан, яе асабістыя дзённікі і лісты. У цэнтры твора — дзяўчынка, якая нарадзілася ў простай сялянскай сям’і, але марыла стаць мастачкай. Гэты твор прызналі найлепшай кнігай года ў Швецыі для дзяцей і падлеткаў.
Беларускія пераклады
- Птушка ўва мне ляціць, куды захоча / Сара Лундберг; пераклад з шведскай Надзі Кандрусевіч; ілюстрацыі Сары Лундберг. — Мінск: Надзея Кандрусевіч, 2019.: іл. ISBN 978-985-90452-6-4
Зноскі
- ↑ Sara Lundberg // Нацыянальны музей Швецыі — 1792.
- 1 2 (unspecified title) Праверана 18 снежня 2021.
Спасылкі
Артыкулу не хапае спасылак на крыніцы. |