Сватаплук Чэх
Сва́таплук Чэх (чэшск.: Svatopluk Čech; 21 лютага 1846, вёска Остржадак, раён Бенешаў — 23 лютага 1908, Прага) — чэшскі пісьменнік, паэт, журналіст.
Біяграфія
Скончыў гімназію ў Празе, вывучаў права, працаваў у часопісах «Květy», «Lumír», «Světozor».
Творчасць
Свой першы верш, «Husita na Baltu», апублікаваў у альманаху «Ruch» у 1868. Як і «Adamité», гэта твор заснаваны на гісторыі (гусіцкія войны). Яго верш «Evropa» (1878) спасылаецца на тагачасныя рэвалюцыйныя рухі, верш «Slávie» (1882) прапагандуе ідэалы славянскага адзінства, верш «Václav z Michalovic» (1880) апісвае рэлігійны прыгнёт езуітаў, верш «Lešetínský kovář» (1883) — сацыяльныя праблемы індустрыялізацыі. У кнігах лірыкі «Jitřní písně» (1887) і «Nové písně» (1888) адлюстраванае адраджэнне чэхаў, а паэтычная нізка «Písně otroka» характарызуе сацыяльныя праблемы.
Найбольш вядомыя творы Чэха — серыя сатырычных раманаў «Výlety pana Broučka» (1888, 1889), два з якіх былі ўзяты асноваю оперы Яначка «Экскурсіі пана Броўчка».
Памяць
Адзін з мастоў у Празе носіць імя Сватаплука Чэха. Таксама яго імем названыя вуліцы ў розных гарадах Чэхіі.
Зноскі
- 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118910876 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 4 мая 2014.
- 1 2 Svatopluk Čech // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 3 Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
- ↑ The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ Чех Сватоплук // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ BillionGraves — 2011. — ed. size: 125000000
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сватаплук Чэх
- Кароткая біяграфія (чэшск.)