Свэн Нурдквіст
Свэн Ну́рдквіст (шведск.: Sven Nordqvist; * 30 красавіка 1946, Хельсінгбарг, Сконэ, Швецыя) — шведскі дзіцячы пісьменнік і ілюстратар. Вядомы найперш дзякуючы сваёй серыі пра старога Пэтсана і кацяня Фіндуса.
Біяграфія
Нарадзіўся на поўдні Швецыі, у Хельсінгбаргу. Юнацтва правёў у Хальмстадзе. З 15-гадовага ўзросту марыў стаць мастаком і некалькі разоў беспаспяхова намагаўся паступіць у розныя мастацкія ўстановы. У рэшце рэшт яму давялося вывучаць архітэктуру ў вышэйшай тэхнічнай школе ў горадзе Лунд, дзе пасля пэўны час чытаў лекцыі па архітэктуры ў Лундскім універсітэце. У той самы час ён працаваў ілюстратарам у рэкламнай кампаніі ў Хальмстадзе, аздабляў плакаты і кнігі.
Нарэшце ў 1983 ён узяў удзел у конкурсе на найлепшую дзіцячую ілюстрацыю для кнігі, які ладзіла выдавецтва «Апал». Дзеля гэтага ён напісаў уласную кнігу (казку «Агатон Эман і алфавіт») і праілюстраваў яе, заняўшы першае месца. Наступнага года гэтая казка выйшла ў свет асобнай кнігай. З тае пары ён стаў працаваць толькі як аўтар і мастак дзіцячых кніг.
Жанаты, мае двух сыноў.
Творчасць
У 1984 годзе выйшла яго кніга «Блінны торт», першая ў серыі пра старога фермера Пэтсана і яго разумнаё кацянё. Дзякуючы гэтай серыі Нурдквіст стаў знакамітым спярша на сваёй радзіме, а пасля і ў Еўропе, найперш у Германіі. У нямецкім перакладзе галоўных герояў завуць Петэрсан і Фіндус, у дацкім — Педэрсэн і Фіндус, па-фінску — Песанен і Війру.
Паводле кніг пра Фіндуса і Пэтсана былі створаны фільмы і мультфільмы, а таксама камп’ютарная гульня.
Акрамя серыі пра Пэтсана і Фіндуса Нурдквіст таксама вядомы як ілюстратар і сааўтар серыі казак пра прыгоды Мамы Му і яе сябра Крумкача шведскіх пісьменнікаў Юі і Томаса Вісландэраў.
Беларускія пераклады
- Калядная каша / Перакл. са шведск. Надзеі Кандрусевіч. — Мн.: «Кнігазбор», 2017;
- Паляванне на ліса / Перакл. са шведск. Надзеі Кандрусевіч. — Мн.: «Кнігазбор», 2017;
- Пэтсан сумуе / Перакл. са шведск. Надзеі Кандрусевіч. — Мн.: «Кнігазбор», 2017;
- Фіндус з’язджае / Перакл. са шведск. Надзеі Кандрусевіч. — Мн.: «Кнігазбор», 2017;
- Мітусьня ў агародзе / Перакл. са шведск. Надзеі Кандрусевіч. — Мн.: «Кнігазбор», 2018.
Бібліяграфія
- Нурдквіст С. Агатон Эман і алфавіт = Agaton Öman och alfabetet. — 1983.
- Нурдквіст С. Блінны торт = Pannkakstårtan. — 1984. — (Пэтсан і Фіндус).
- Нурдквіст С. Minus och stora världen. — 1985.
- Нурдквіст С. Julgröten. — 1986.
- Нурдквіст С. Паляванне на ліса = Rävjakten. — 1986. — (Пэтсан і Фіндус).
- Нурдквіст С. Hattjakten. — 1987.
- Нурдквіст С. Пэтсан сумуе = Stackars Pettson. — 1987. — (Пэтсан і Фіндус).
- Нурдквіст С. Nasse hittar en stol. — 1988. — (Nasse-serien).
- Нурдквіст С. Пэтсан і Фіндус святкуюць Каляды = Pettson får julbesök. — 1988. — (Пэтсан і Фіндус).
- Нурдквіст С. Мітусьня ў агародзе = Kackel i grönsakslandet. — 1990. — (Пэтсан і Фіндус).
- Нурдквіст С. Nasses taxi. — 1991. — (Nasse-serien).
- Нурдквіст С. Пэтсан ідзе ў паход = Pettson tältar. — 1992. — (Пэтсан і Фіндус).
- Нурдквіст С. Механічны Дзед Мароз = Tomtemaskinen. — 1994. — (Пэтсан і Фіндус).
- Нурдквіст С. Чужы ў агародзе = Tuppens minut. — 1996. — (Пэтсан і Фіндус).
- Нурдквіст С. Як Фіндус згубіўся, калі быў маленькім = När Findus var liten och försvann. — 2001. — (Пэтсан і Фіндус).
- Нурдквіст С. Дзе мая сястра? = Var är min syster?. — 2007.
- Нурдквіст С. Lisa väntar på bussen. — 2010.
- Нурдквіст С. Hemma hos Pettson och Findus. — 2011.
- Нурдквіст С. Фіндус з’язджае = Findus flyttar ut. — 2012. — (Пэтсан і Фіндус). — ISBN 978-985-7180-33-2.
Ілюстрацыі
- Casper Verner-Carlsson. Bubblan under isen. — 1988.
- Pelle Eckerman. Magiska linser och hemliga skåp. — 1989.
- Jujja/Tomas Wieslander. Mamma Mu gungar. — 1993.]
- Casper Verner-Carlsson. Storfiskarens nybörjarbok. — 1993.
- Jujja/Tomas Wieslander. Mamma Mu åker bobb. — 1994.
- Mats Wahl. Nu seglar Vasa!. — 1995.
- Jujja/Tomas Wieslander. Mamma Mu bygger koja. — 1995.
- Hannele Norrström. Guldflickan. — 1995.
- Jujja/Tomas Wieslander. Мама Му і Крумкач = Mamma Mu och Kråkan. — 1996.
- Jujja/Tomas Wieslander. Мама Му на санках = Mamma Mu städar. — 1997.
- Mats Wahl. Den långa resan. — 1998.
- Eva-Lena Larsson och Kennert Danielsson. Выбрыкі Фіндуса = Pyssla med Findus. — 1998. — (Пэтсан і Фіндус).
- Mats Wahl. Folket i Birka. — 1999.
- Sven Hedman. Pettson och Findus sångbok. — 1999. — (Пэтсан і Фіндус).
- Jujja Wieslander. Mamma Mu åker rutschkana. — 2003.
- Jujja Wieslander. Mamma Mu klättrar i träd. — 2005.
- Christine Samuelsson. Pettson och Findus kokbok. — 2004. — (Пэтсан і Фіндус).
- Jujja Wieslander. Mamma Mu får ett sår. — 2006.
- Jujja Wieslander. Mamma Mu och Kråkans jul. — 2008.
- Ekberg Peter. Tänk Själv -en inspirationsbok för unga filosofer. — 2009.
- Ekberg Peter. Tänk Själv -en inspirationsbok för unga filosofer. — 2013.
- Barbro Lindgren. Stackars Allan. — 2013.
Прэміі
- Нямецкая прэмія дзіцячай літаратуры (1992)
- Прэмія Астрыд Ліндгрэн (2003)
- Літаратурная прэмія Аўгуста ў катэгорыі дзіцячых кніг за ўласную кнігу «Var är min syster?» (2007)
Зноскі
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #115632468 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 4 мая 2014.
- ↑ Sven Nordqvist // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свэн Нурдквіст
- Бібліяграфія (паўн.-саам.) ў каталогу LIBRIS
- Бачына пра Пэтсана і Фіндуса (шведск.) (англ.)