Святаслаў Генадзьевіч Крупенька
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Крупенька. Святаслаў Генадзьевіч Крупенька (нар. 29 ліпеня 1953, в. Старое Грудзінава, Мёрскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі пісьменнік і паэт. Эксперт праграмы «Размаўляем па-беларуску».
Біяграфія
Нарадзіўся 29 ліпеня 1953 года ў вёсцы Старое Грудзінава Міёрскага раёна Віцебскай вобласці. Скончыў філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры ў Гомельскім дзяржаўным педагагічным каледжы імя Л. С. Выгоцкага, з 2008 года — настаўнік беларускай мовы і літаратуры ў гімназіі № 51 г. Гомеля. Аўтар шматлікіх публікацый аб праблемах беларускага настаўніцтва.
Паэт. Піша на беларускай і рускай мовах. Першыя вершы друкаваліся ў раённай газеце ў Міёрах «Сцяг працы». Творы ўключаны ў шэраг калектыўных зборнікаў («Вуліца Настаўніцкая», «Святло шчымлівай памяці» і інш.). З юных гадоў захоплены пародыямі.
Аўтар песенных тэкстаў, пакладзеных на музыку гомельскімі кампазітарамі. Песня «Ода Тэрпсіхоры» з’яўляецца афіцыйным гімнам Міжнароднага фестывалю мастацкай творчасці «Сожскі карагод», да 30-годдзя Кургана Дружбы на мяжы трох братэрскіх рэспублік напісана «Ода-гимн единению трёх славянских народов», песня «Родина» стала дыпламантам Міжнароднага конкурсу песняў пра Радзіму ў Курску (аўтар музыкі дадзеных твораў — Валерый Копыл), песня «Журавель надзеі» (музыка Марыны Дадалевай) стала гімнам фінальнага этапа конкурсу «Настаўнік года», які праводзіцца ў Мінску і лаўрэатам якога быў і сам Святаслаў Крупенька. Песня «Добры дзень» не раз гучала па тэлебачанні ў выкананні Дзяржаўнага аркестра пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга. Сам складае музыку да сваіх вершаў («Незнаёмка», «Сінявокі мой Браслаў» і інш.).
Аўтар і вядучы праграмы на Гомельскім тэлебачанні «Вучымся размаўляць па-беларуску» (2009 год). Жыве ў Гомелі.
З’яўляецца членам Саюза пісьменнікаў Беларусі з 2005 года.
Зноскі
- ↑ (unspecified title) Праверана 15 ліпеня 2022.