Святлана Велмар-Янкавіч
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Янкавіч.
Святлана Велмар-Янкавіч (сербск.: Светлана Велмар-Јанковић, 1 лютага 1933, Бялград, Каралеўства Югаславія — 9 красавіка 2014, Бялград, Рэспубліка Сербія) — сербская пісьменніца.
Біяграфія
З сям’і інтэлектуалаў. Бацька, пісьменнік Уладзімір Велмар-Янкавіч, член урада нацыянальнага выратавання пры нямецкай вайсковай адміністрацыі ў Сербіі (намеснік міністра культуры і рэлігіі), пакінуў краіну ў верасні 1944, жыў у Італіі і Іспаніі, загінуў у аўтамабільнай катастрофе. Скончыла жаночую гімназію ў Бялградзе. На другім курсе ўніверсітэта занялася журналістыкай. З 1959 працавала ў выдавецтве Асвета. З 1989 займалася вылучна літаратурнай працай.
Выбраныя творы
Раманы
- Шнар/ Ožiljak (1956)
- Цямніца/ Lagum (1990, тэлефільм 1998)
- Бязодня/ Bezdno (1995)
- Нігдэя/ Nigdina (2000)
- Prozraci, аўтабіяграфічны раман (2003)
- Vostanije (2004)
Апавяданні
П’есы
Эсэ
Прызнанне
Прэміі Верба Андрыча, Машы Сялімавіча, прэмія Нацыянальнай бібліятэкі Сербіі за самую папулярную кнігу года (1992), прэмія часопіса НІН за лепшы раман года (1995) і інш. Член Сербскай акадэміі навук і мастацтваў (2009).
Проза перакладзена на многія мовы, улучаючы карэйскую.
Зноскі
- 1 2 Svetlana Velmar-Janković // https://pantheon.world/profile/person/Svetlana_Velmar-Janković Праверана 9 кастрычніка 2017.
Спасылкі
- Біяграфія на сайце Сербскай акадэміі навук і мастацтваў Архівавана 13 красавіка 2014.
- На сайце IMDB
- Некралог у газеце Палітыка