wd wp Пошук:

Святлана Міхайлаўна Марчанка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Марчанка. Святлана Міхайлаўна Марчанка (15 мая 1942 г., вёска Папоўцы, Рагачоўскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі крытык.

Біяграфія

Нарадзілася ў сям’і служачага. Працавала на будоўлі, у рэдакцыі касцюковіцкай раённай газеты «Сцяг камунізму» (1958—1959). Адначасова вучылася ў сярэдняй школе рабочай моладзі. Пасля атрымання сярэдняй адукацыі была старшай піянерважатай у школе № 1 у Касцюковічах. Скончыла Магілёўскі педагагічны інстытут (1964). У 1964—1966 гг. — загадчык школьнага аддзела Касцюковіцкага райкама камсамола. Працавала ў рэдакцыях газет «Літаратура і мастацтва» (1966—1967), «Чырвоная змена» (1967—1968). У 1969—1972 гг. — кіраўнік гуртка «Юныя сябры паэзіі» Дома піянераў у Слуцку, педагог у дзіцячых садах № 10, 14 (1973—1978). Працавала ў часопісах «Вожык» (1978), «Работніца і сялянка» (1980—1983). З 1984 г. — рэдактар аддзела крытыкі і літаратуразнаўства часопіса «Полымя».

Творчасць

Дэбютавала вершамі ў «Магілёўскай праўдзе» (1960). З літаратурна-крытычнымі матэрыяламі выступае ў друку з 1965 г. Аўтар кнігі «Васіль Вітка: Нарыс жыцця і творчасці» (1985).

Зноскі

Літаратура

  • Святлана Міхайлаўна Марчанка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.10: Малайзія — Мугараджы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 150. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (Т. 10).
  • Святлана Міхайлаўна Марчанка // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: БелЭн, 1992—1995.
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be