Скот Сэмпсан
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сэмпсан. Скот Сэмпсан (англ.: Scott D. Sampson; 22 красавіка 1961, Ванкувер) — канадскі навуковец-палеантолаг, празаік , аўтар шматлікіх публікацый па палеанталогіі і сумежных навуках, распрацоўшчык педагагічных метадаў, кансультант стваральнікаў шэрагу навукова-папулярных фільмаў на канале Discovery(руск.) бел. і мультсерыяла «Цягнік дыназаўраў(руск.) бел.».
Асноўныя даследчыя працы Скота Сэмпсана прысвечаны вывучэнню позняй эпохі мелавога перыяду(руск.) бел., а таксама канкрэтных відаў дыназаўраў — Majungasaurus crenatissimus і Masiakasaurus knopfleri.
З’яўляецца галоўным захавальнікам фондаў і віцэ-прэзідэнтам па даследаваннях і калекцыях Музея прыроды і навукі(англ.) бел. у Дэнверы.
Біяграфія
Скот Сэмпсан атрымаў ступень доктара філасофіі па заалогіі ва Універсітэце Таронта. Доктарскую дысертацыю Сэмпсан абараніў па тэме вывучэння двух новых на той момант выяўленых відаў сямейства Ceratopsidae, а таксама даследаванні функцый і развіцця розных рагавых нарастаў у гэтага сямейства дыназаўраў. Па заканчэнні Таронцкага ўніверсітэта працаваў на працягу года ў Амерыканскім музеі натуральнай гісторыі(руск.) бел. ў Нью-Ёрку. Пяць гадоў асіставаў у даследчым інстытуце Каледжа астэапатычнай медыцыны(англ.) бел. у Нью-Ёрку[1].
У 1999 годзе прыняў пасаду дацэнта кафедры геалогіі і геафізікі, а таксама куратара па пытаннях вывучэння палеанталогіі хрыбетных у Музеі натуральнай гісторыі(англ.) бел. у штаце Юта.
У 2001 годзе заняў пасаду віцэ-прэзідэнта па даследаваннях і калекцыях Музея прыроды і навукі(англ.) бел. у Дэнверы.
Прыняў удзел у кансультаванні стваральнікаў мультсерыяла «Цягнік дыназаўраў(руск.) бел.». У дзіцячым навукова-папулярным мультфільме Скот Сэмпсан згадваецца ў якасці «Доктара Скота — Палеантолага», які вывучае віды Masiakasaurus knopfleri і Kosmoceratops richardsoni.
У 2003 годзе кансультаваў стваральнікаў тэлевізійнага серыяла «Планета дыназаўраў(англ.) бел.» на канале Discovery(руск.) бел..
У 2009 годзе выдаў навукова-папулярную кнігу «Адысея дыназаўраў»[2].
З’яўляецца распрацоўшчыкам педагагічнай парадыгмы, якая заяўляе неабходнасць выхавання дзяцей у любові да прыроды і навакольнага асяроддзя[1].
Палеанталагічныя даследаванні Скот Сэмпсан праводзіў у Зімбабвэ, ЗША, Канадзе, Паўднёва-Афрыканскай рэспубліцы і на Мадагаскары. З’яўляецца спецыялістам у галіне філагенетыкі, функцыянальнай марфалогіі і эвалюцыі дыназаўраў верхняга мелу.
Цікавыя факты
У гонар Скота Сэмпсона названы від дыназаўраў-тэраподаў Talos sampsoni.