Славамір Мрожак
Славамір Мрожак (польск.: Sławomir Mrożek; 29 чэрвеня 1930, Бажэнцін, Польшча — 15 жніўня 2013, Ніца) — польскі празаік, драматург, мастак-карыкатурыст.
Біяграфія
Вывучаў архітэктуру і выяўленчае мастацтва ў Ягелонскім універсітэце ў Кракаве. У 1950 годзе паспяхова дэбютаваў як празаік і адначасова як карыкатурыст. Аднак сусветную вядомасць яму прынесла драматургія. Першы драматычны твор — п’еса «Паліцыя», выдадзеная ў 1958 годзе. П’еса «Танга» (1964) прынесла Мрожаку сусветную славу.
У 1962 становіцца адным з чатырох першых лаўрэатаў літаратурнай прэміі імя Касцельскіх. У 1963 эмігрыруе з Польшчы, жыве ў ЗША, Германіі, Францыі, Італіі і Мексіцы. У 1968 публікуе ў французскай прэсе ліст пратэсту супраць уводу войскаў Варшаўскага Дагавору ў Чэхаславакію. У 1996 годзе вяртаецца на радзіму. У 2002 годзе перажыў інсульт, што прывяло да страты маўлення. З дапамогай тэрапіі, якая працягвалася каля трох гадоў, вярнуў сабе здольнасць пісаць і размаўляць. У 2008 выехаў з Польшчы ў Францыю, апошнія гады жыве ў Ніцы.
Творчасць
Дэбютаваў Славамір Мрожак у 1950 годзе фельетонамі і гумарэскамі (зборнік «Практычныя паўбраневікі», 1953). Аўтар аповесцей «Маленькае лета» (1956), «Маніза Клаўе» (1963), зборнікаў апавяданняў «Слон» (1957), «Дождж» (1962), «Два лісты» (1974), «Малая проза» (1990), цыклаў сатырычных малюнкаў і інш. Вядомасць прынеслі гратэскава-сатырычныя і парадыйныя п’есы (зборнікі «Пехатой», 1983; «Танга. Вада», 1984), у якіх узнімае праблемы мастацтва і рэчаіснасці, абсурднасці існавання. Яго творы адметнью фантасмагарычнасцю і прытчавасцю, насычаны сімволікай.
Як адзначыў тэатразнаўца і перакладчык Вячаслаў Ракіцкі, галоўнай тэмай у яго творчасці было ўварванне ўлады ў асабістую прастору чалавека:
> Мрожак наблізіў камуністычны тэатр да сусветных стандартаў, гэта быў сапраўдны прарыў[4]. |
Выбраныя творы
П’есы
- 1958 «Паліцыя»
- 1960 «Індык»
- 1961 «Стрыптыз» (бел. пер. В. Ракіцкага)
- 1964 «Танга» (бел. пер. Л. Баршчэўскага)
- 1973 «Шчаслівы выпадак»
- 1973 «Рэзня»
- 1974, паст. «Эмігранты» (бел. пер. М. Дубянецкага)
- 1980 «Дом на мяжы» (бел. пер. В. Ракіцкага)
- 1982 «Вацлаў»
- 1982 «Амбасадар»
- 1983 «Летні дзень»
- 1984 «Альфа»
- 1986 «Кантракт»
- 1987 «Партрэт»
- 1992 «Удовы»
- 1993 «Каханне ў Крыму»
- 2000 «Вялебныя»
- 2000 «Цудоўны від»
Зборнікі апавяданняў
- 1953 «Практычныя паўбраневікі»
- 1957 «Слон» (пераклад выбраных апавяданняў М. Шоды)
- 1962 «Дождж»
- 1974 «Два лісты»
- 1983 «Даносы»
Пераклады на беларускую мову
- Дом на мяжы: Выбраныя творы / Прадмова В. Ракіцкага. Пераклад Л. Баршчэўскага, В. Ракіцкага, М. Шоды. Мінск: Радыёла-плюс / Wrocław: Kolegium Europy Wschodniej, 2008. ISBN 978-985-448-093-0, 978-83-61617-92-1.
- Эмігранты / Пераклад М. Дубянецкага // Пры зачыненых дзвярах: Драматычныя творы. Мінск, 1995. ISBN 5-340-01222-0
Зноскі
- 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118737244 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
- 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118737244 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
- ↑ nashaniva.by
Літаратура
- Лявонава Е. Мрожак // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10: Малайзія — Мугаджары. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10), ISBN 985-11-0035-8.