Славенка Дракуліч
Славе́нка Дра́куліч (харв.: Slavenka Drakulić; 1949, Рыека) — вядомая харвацкая пісьменніца і публіцыстка, якая жыве ў Швецыі.
Нарадзілася ў 1949 годзе ў колішняй Югаславіі. Вывучала параўнальнае літаратуразнаўства і сацыялогію ва ўніверсітэце ў Заграбе. У 1982—1992 гг. займалася журналістыкай у харвацкіх выданнях, дзе пісала пераважна на феміністычныя тэмы.
На пачатку 1990-х гадоў эмігравала з Харватыі з-за палітычных прычын. Друкавалася ў розных еўрапейскіх газетах.
Бібліяграфія
- Mramorna koža («Мармуровая скура», 1995)
- Okus čovjeka («Смак чалавека», 1997)
- Deadly Sins of Feminism (1984)
- Kako smo preživjeli komunizam i čak se smijali («Як мы перажылі камунізм і нават смяючыся», 1991)
- Balkan Express: Fragmenti s druge stane rata («Балканскі Экспрэс: Фрагменты з другога боку вайны», 1992)
- Cafe Europa: Život nakon komunizma («Кавярня „Еўропа“: Жыццё пасля камунізму», 1996)
- Kao da nisam tamo («Нібыта мяне там няма», 2000)
- S.: A Novel about the Balkans (2001)
- Pizza u Varšavi, torta u Pragu («Піца ў Варшаве, торт у Празе»)
- Ne bi ni mrava zgazili: ratni zločinci na sudu u Hagu («Яны б ні мурашкі не пакрыўдзілі: ваенныя злачынцы ў судзе ў Гаазе», 2005)
- Frida ili o boli («Фрыда, альбо пра боль», 2007)
- ↑ Slavenka Drakulic // Babelio — 2007.
- ↑ Slavenka Drakulic // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #115770674 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.