Сол Белау
Сол Белау (анг.: Saul Bellow; 10 чэрвеня 1915 — 5 красавіка 2005) — знакаміты амерыканскі пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры 1976 году.
Біяграфія
Сын эмігрантаў з Расіі, народжаны ў Канадзе, Белоў быў аднім з найвыдатнейшых прадстаўнікоў паваеннага пакалення амерыканскіх яўрэйскіх пісьменнікаў. Скончыў універсітэт у Манрэалі (1937), пасяліўся ў ЗША. Найбольшую славу Солу Белоў прынеслі раманы «Планета містэра Самлера», «Снежань дэкана», «Дар Гамбалта» і «Герцаг». Памёр у Бостане, штат Масачусетс, у веку 89 гадоў.
Вядомы амерыканскі пісьменнік, сябар і пратэжэ Белоў Філіп Рот сказаў аднойчы: «Хрыбет амерыканскай літаратуры 20 стагоддзя забяспечылі два раманісты: Уільям Фолкнер і Сол Бэлоў».
Творчасць
У цэнтры твораў — праблема асобы, якую даследуе праз экзістэнцыялісцкія антыноміі: свабода і выбар (раман «Непрыкаяны чалавек», 1944), ахвяра і кат (аповесць «Ахвяра», 1947), індывідуальная і грамадская прырода чалавека (аповесць «Лаві момант», 1956; раман «Гендэрсан, кароль дажджу», 1959). Пошукі чалавекам сябе і свайго месца ў свеце, вера ў духоўныя каштоўнасці і культурныя традыцыі і адначасова цвярозае ўсведамленне антаганізмаў сучаснай цывілізацыі ў раманах «Прыгоды Огі Марча» (1953), «Герцаг» (1964), «Планета містэра Самлера» (1970), «Снежань дэкана» (1982), «Больш паміраюць ад разбітага сэрца» (1987), зборнік апавяданняў «Разявака і іншыя апавяданні» (1984) і інш. Скептыцызмам прасякнуты раман пра інтэлектуальную Амерыку «Дар Гумбальта» (1975).
Проза С. Белау філасофская, інтэлектуальная, псіхалагічная.
Бібліяграфія
Раманы
- 1944: Dangling Man («Непрыкаяны чалавек»)
- 1947: The Victim («Ахвяра»)
- 1953: The Adventures of Augie March («Прыгоды Огі Марча»)
- 1956: Seize the Day («Лаві момант»)
- 1959: Henderson the Rain King («Гендэрсан, кароль дажджу»)
- 1964: Herzog («Герцаг»)
- 1970: Mr. Sammler’s Planet («Планета містэра Самлера»)
- 1975: Humboldt’s Gift («Падарунак Гумбальдта») — Пулітцэр у 1976 годзе
- 1982: The Dean’s December («Снежань дэкана»)
- 1987: More Die of Heartbreak («Больш паміраюць ад разбітага сэрца»)
- 1989: A Theft («Крадзеж»)
- 1989: The Bellarosa Connection («Сувязь Беларозы»)
- 2000: Ravelstein («Равельштэйн»)
Прэміі і ўзнагароды
- Нацыянальныя прэміі ЗША (1953, 1964, 1970)
- Пулітцэраўская прэмія (1976)
- Нобелеўская прэмія (1976)
Зноскі
- 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- 1 2 Saul Bellow // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ http://www.legacy.com/ns/obituary.aspx?pid=3383638
- ↑ http://www.nytimes.com/2005/04/06/books/06bellow.html?8hpib
- ↑ https://www.nytimes.com/books/00/04/23/specials/bellow.html
- ↑ http://www.nytimes.com/2001/12/09/books/actions-speak-only-as-loud-as-words.html
- ↑ http://www.nytimes.com/2001/12/09/books/review/09GRAYLT.html
Літаратура
- Белау // БЭ ў 18 т. Т. 3. Мн., 1996.