Софія Кавалеўская
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кавалеўская. Со́фія Кавале́ўская (1853, вёска Малыя Бакшты Маладзечанскага раёна — 22 лютага 1918, Мінск[1]) — беларуская фалькларыстка, этнографка, пісьменніца.
Сабрала калекцыю прадметаў народных рамёстваў, твораў мастацтва, а таксама матэрыялы пра паўстанне 1863—1864 гг. на Міншчыне і прысвяціла яму некалькі артыкулаў і кнігу «3 успамінаў выгнанца 1863 года», якая выйшла ў свет у 1911 годзе. Аўтарка працы «Вясельная ўрачыстасць у Вялейскім павеце ў ваколіцах Маладзечна і Радашковічаў». У 1912 выдала кнігу ўспамінаў выкладчыка Мінскай гімназіі Ф. Шаблоўскага «Мінскія абразкі 1850—1863 гг.» пра гісторыю гімназіі і яе выкладчыкаў, тэатр, сям’ю В. Дуніна-Марцінкевіча, памятныя мясціны горада[2].
Зноскі
- ↑ Kowalewska Zofia, z Łętowskich // Poczet twórców literatury wileńskiej od wieku xvi do roku 1945 (15), „Znad Wilii”, 2016.4(68), с. 45-46, https://www.znadwiliiwilno.lt/wp-content/uploads/2020/04/Znad-Wilii-68.pdf
- ↑ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 2-я. — Мн.: БЕЛТА, 2002. С. 553.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 7: Застаўка — Кантата. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7), ISBN 985-11-0035-8. С. 392
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 2-я. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 714 с.: іл. ISBN 985-6302-46-3. С. 553