wd wp Пошук:

Станіслава Умец

Станіслава Умец (нар. 1991, Брэст) — беларуская пісьменніца. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Біяграфія

Навучалася ў СШ № 14 г. Брэста, у класе журналістыкі і гісторыі Брэсцкага абласнога ліцэя імя П. М. Машэрава. Скончыла Інстытут журналістыкі БДУ па спецыяльнасці «Літаратурнае рэдагаванне», магістратуру БДУ. Павышала кваліфікацыю ў Інстытуце дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

З 2012 года рэдактар у выдавецтве «Мастацкая літаратура». Адначасова выкладае дысцыпліны «Сучасныя методыкі і практыкі рэдагавання» і «Трэвэл-медыятэкст» у Інстытуце журналістыкі БДУ[1].

Узнагароды

У 2018 годзе узнагароджана Дыпломам пераможца літаратурнага конкурса «Першацвет» у намінацыі «Проза».

Лаўрэатам Нацыянальнай літаратурнай прэміі ў намінацыі «Лепшы дэбют» за кнігу «Сэрца Сакры»(2019)[2].

Творчасць

У 17 гадоў напісала свой першы раман.

Яе апавяданні і вершы надрукаваны ў зборніках выдавецтва «Мастацкая літаратура», часопісе «Нёман», газетах «Народная трыбуна», «ЛіМ», «Звязда».

Творы

  • Сэрца Сакры (2018)[3]

Зноскі

  1. Умец Станислава
  2. Стаўка — на фэнтэзі. Маладая беларуская пісьменніца Станіслава Умец расказала пра творчасць i мары
  3. Лаборатория Фантастики — Станіслава Умец «Сэрца Сакры»
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі-фантасты Беларусі Катэгорыя·Пісьменніцы Беларусі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be