wd wp Пошук:

Станіслаў Іванавіч Крэпскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Крэпскі. Станіслаў Іванавіч Крэпскі (нар. 1949, в. Раўчак, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі пісьменнік, краязнаўца, філолаг. Падпалкоўнік унутраных войск запасу. З’яўляецца намеснікам кіраўніка асацыяцыі праваахоўных органаў «Шчыт Чарнобыля».

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Раўчак каля в. Пухавічы. Скончыў Раўчацкую пачатковую школу і сярэднюю школу ў Пухавічах (1966).

У 1971 годзе скончыў філалагічны факультэт БДУ.

Служыў ва Узброеных Сілах СССР у вайсковым злучэнні, якое дыслацыравалася ў Мар’інай Горцы. Пазней ва ўнутраных войсках Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь. Выйшаў у запас у званні падпалкоўніка ўнутраных войскаў. У час службы ўдзельнічаў у ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Працаваў выкладчыкам у Мінскім дзяржаўным каледжы электронікі. З 2017 года працуе выкладчыкам у Мінскім прафесійным ліцэі № 7 будаўніцтва.

Творчасць

Аўтар шматлікіх метадычных распрацовак заняткаў па дапрызыўнай падрыхтоўцы юнакоў.

Літаратурнай творчасцю пачаў займацца з 2002 года, першай ілюстраванай кніжкай стала «Дзедавы калыханкі». Вядомы творамі «Кросны жыцця», «Зазірнуць за гарызонт» і «Маня-Марыя». Зборнік прозы «Зазірнуць за небасхіл» (2020)[1].

Узнагароды

Зноскі

  1. Наш зямляк выдаў зборнік прозы «Зазірнуць за небасхіл»
  2. http://mgke.minsk.edu.by/main.aspx?guid=145613
  3. http://muzey-mgke.com/index.php?cat=0&p=zvaniya_i_nagradyi

Літаратура

  • Кросны жыцця / С. І. Крэпскі. — Мінск, 2016. (Інфармацыя пра аўтара: с. 3.)
  • БД Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі «Рэгістрацыя карыстальнікаў. IMPORT».

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be