Станіслаў Страціеў
Станіслаў Страціеў (балг.: Станислав Стратиев; 9 верасня 1941, Сафія, Балгарыя — 20 верасня 2000, Сафія, Балгарыя) — балгарскі пісьменнік, драматург, кінасцэнарыст.
Біяграфія
Станіслаў Страціеў нарадзіўся 9 верасня 1941 г. у Сафіі. Працуючы журналістам, газета «Народная моладзь» (балг.: «Народна младеж») (1964—1968), сатырычны штотыднёвік «Шэршань» (балг.: «Стършел») (1968—1975), завочна скончыў філалагічны факультэт Сафійскага універсітэта імя Клімента Охрыдскага. С. Страціеў — аўтар шэрага твораў у розных жанрах — зборнік апавяданняў «Самотныя ветраныя млыны», кнігі аповесцей «Дзікая качка між дрэў», «Падарожжа без чамадана», «Падрабязнасці пейзажу», зборнікі сатырычных апавяданняў «Траянскі конь», «Карабель пяюн», «Пейзаж з сабакам» «Балгарская мадэль», п’есы «Рымская купальня», «Замшавая куртка», «Аўтобус», сцэнарыі некалькіх мастацкіх фільмаў. [5] Фільм «Аркестр без назвы» (1982) паводле ягонага сцэнара многія лічаць найлепшым балгарскім фільмам усіх часоў. Драматургічная дзейнасць Страціева звязаная з сафійскім Тэатрам сатыры, у якім ён працаваў да самай сваёй смерці. [6]
П’есы
- «Рымская лазня» (1974)
- «Замшавая куртка» (1976)
- «Аўтобус» (1980)
- «Максімаліст» (1984)
- «Падрабязнасці пейзажу» (1987)
- «Мамант» (1990)
- «Пустыя пакоі» (1999)
Празаічныя творы
Фільмаграфія
Аўтар кінасцэнарыяў:
Беларускія пераклады
- «Кароткае сонца» // «Далягляды», Мастацкая лiтаратура, Мiнск — 1979. С. 10-70. Пераклад Уладзiмiр Анiсковiч.
- «Дзікія пчолы» // «Полымя» № 6 (710) — 1988. Пераклад Уладзiмiр Анiсковiч.
- «Балгарская мадэль» [Апавяданьні: «Балгарская рыба»; «Балгарская доля»; «Балгарскі пункт гледжання»; «Балгарская мадэль»; «Балгарскі самурай»; «Фільм па-балгарску»; «Фотапавелічэнне»; «Развод па-балгарску» і інш.] // «ARCHE», № 4 (103) — 2011. С. 513—534. Выбрала і пераклала Ірына Пінхасік.
Зноскі
- 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1024678059 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
- 1 2 The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1024678059 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1024678059 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ «Далягляды», Мастацкая лiтаратура, Мiнск 1979. С. 10.
- ↑ «ARCHE», № 4 (103) – 2011. С. 513. (нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 снежня 2019. Праверана 3 December 2019.
Спасылкі
- stanislavstratiev.org — Афіцыйны сайт
- Stanislav Stratiev на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
-
[«Максімаліст» Студэнцкі тэатр «АРТ» (Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт, Наваполацк)](https://art.psu.by/spektakli/category/20-maksimalist) Архівавана 10 снежня 2019. -
[«Аўтобус» Студэнцкі тэатр «АРТ» (Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт, Наваполацк)](https://art.psu.by/spektakli/category/28-avtobus) Архівавана 10 снежня 2019.