Станіслаў Трамбецкі
Станіслаў Трамбецкі (польск.: Stanisław Trembecki; 1739—1812) — польскі паэт.
Біяграфічныя звесткі
Нарадзіўся непадалёк Кракава ў багатай сям’і. Пасля навучання ў Польшчы двойчы выязджаў за мяжу, некаторы час жыў у Францыі. Большую частку жыцця ён правёў з каралём Польшчы Станіславам Аўгустам Панятоўскім. З 1773 прыдворны камергер, сакратар, з часам стаў улюбёным паэтам караля[4].
Як прыдворны паэт, Станіслаў Трамбецкі атрымаў задачу ўмацаваць аўтарытэт караля і яго палітыкі. Напісаў вялікую колькасць панегірыкаў, вершаў і одаў у гонар Станіслава Панятоўскага. Літаратуразнаўца Данута Мышко характарызуе Станіслава Трамбецкага як папярэдніка наступнага пакалення польскіх паэтаў-асветнікаў XVIII стагоддзя, якія прынеслі ў літаратуру жанры памфлету, агітацыйнага вершу, палітычнай лістоўкі[5].
Зноскі
- 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- 1 2 Stanisław Trembecki // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Dr. Constant v. Wurzbach Trembecki, Stanislaus // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt haben — Wien: 1856. — Т. 47. — S. 110.
- ↑ Развіццё культуры пры двары Станіслава Аўгуста Панятоўскага ў Гродна — dompressy.by
- ↑ Myszko D., 2010
Літаратура
- Myszko D. Oda w poezji S. Trembeckiego // Literatury wschodnioslowianskie z najnowszych badan / pod red. H. Twaranowicz. — Bialystok: Wydawnictwo Uniwersytetu w Bialymstoku, 2010. — С. 325—332.