Стапа (літаратура)
Стапа́ (літаратуразнаўства) — група складоў з адным націскным (доўгім) і адным альбо двума ненаціскнымі (кароткімі) складамі, раўнамернае паўтарэнне якіх вызначае метр сілаба-танічнай і антычнай сістэм вершаскладання. Стапа — метрычная адзінка верша, у той час як вершаваны радок — рытмічная. У слове можа быць адна або некалькі стопаў. Часам стапа ўключае два словы ці заканчэнне аднаго і пачатак другога. У залежнасці ад колькасці складоў стопы сілаба-танічнага верша бываюць двухскладовыя (ямб, харэй) і трохскладовыя (дактыль, амфібрахій, анапест). Часам, аднак, у выглядзе эксперыменту сустракаюцца і аднаскладовыя стопы. Таксама як эксперымент выглядаюць стопы чатырохскладовыя — пеоны і пяціскладовыя — пентоны.
Літаратура
- Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. — 3-е выд., дапрац. і дапоўн.. — Мінск: Беларуская навука, 2004. — 576 с. — 2 000 экз. — ISBN 985-08-0598-6.
- Рагойша В. П. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 2001. — 384 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-11-0197-4.