wd wp Пошук:

Стэван Раічкавіч

Стэван Ра́ічкавіч (сербск.: Stevan Raičković; 5 ліпеня 1928, Перасніце, Сербія6 мая 2007) — сербскі пісьменнік, перакладчык. Правадзейны член Сербскай акадэміі навук і мастацтваў (з 1981).

Біяграфічныя звесткі

Скончыў Бялградскі ўніверсітэт (1952). Працаваў на радыё, у 1959—1981 гадах у выдавецтве «Асвета».

Творчасць

Друкуецца з 1945 года. Найбольш вядомы як паэт-лірык (зборнікі «Дзяцінства!», 1950, «Песня цішыні», 1952, «Балада пра адвячорак», 1955, «Каменная калыханка», 1963, «Запісы пра чорнага Уладзіміра», 1971, «Кола для катавання», 1981 і інш.). Аўтар паэмы «Выпадковыя мемуары» (1978), кніг эсэ «Нататкі пра паэзію» (1978), «Інтымныя карты» (1985). Піша для дзяцей, перакладае на сербскахарвацкую мову беларускіх, англійскіх, італьянскіх, рускіх, украінскіх паэтаў. Укладальнік анталогіі «Славянскія рыфмы» (1976), у якой змешчаны ў яго перакладзе 5 вершаў Янкі Купалы.

На беларускую мову асобныя вершы Стэвана Раічкавіча пераклаў Ніл Гілевіч.

Беларускія пераклады

  • У кн.: Па камянях, як па зорах: Выбр. старонкі сучаснай югасл. паэзіі. Мн., 1981.
  • У кн.: Гілевіч Н. Роднасць: Выбр. пер. са слав. паэтаў. Мн., 1983.
  • У кн.: Сербская паэзія. Мн., 1989.

Зноскі

  1. 1 2 Stevan Raičković // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі Югаславіі Катэгорыя·Паэты Сербіі Катэгорыя·Перакладчыкі Сербіі Катэгорыя·Перакладчыкі на сербскую мову
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be