Стэфан Гейм
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гейм. Гельмут Фліг (ням.: Helmut Flieg; 10 красавіка 1913 — 16 снежня 2001) — нямецкі пісьменнік яўрэйскага паходжання, вядомы пад псеўданімам Стэфан Гейм (ням.: Stefan Heym). Гістарычны і міфалагічны раман-прыпавесць выступае ў Гейма формай гуманістычнай сацыяльнай крытыкі.
Біяграфія
Раннія гады
Злучаныя Штаты
Пасля прыходу да ўлады Гітлера Стэфан Гейм з’яжджае ў Чэхаславакію, дзе супрацоўнічае ў нямецкамоўных выданнях. Пасля самагубства бацькі ён бяжыць яшчэ далей — у Амерыку. Пакінутая на радзіме сям’я загіне ў нацысцкіх лагерах знішчэння. Стэфан Гейм даведаецца пра гэта шмат пазней. Ён вучыцца ў Чыкага і становіцца амерыканскім пісьменнікам і публіцыстам. Дыпломную працу «Пра іронію ў Генрыха Гейнэ» абараняе ў 1936 годзе. Піша па-англійску свой першы раман «Закладнікі» (1942) і сам перакладае яго на нямецкую мову.
У 1943 годзе ўступае ў шэрагі амерыканскага войску і ў званні сяржанта псіхалагічнай службы высаджваецца ў 1944 годзе ў Нармандыі. У 1945 годзе засноўвае ў Мюнхене газету «Новы час».
За «пракамуністычныя настроі» яго адклікаюць у ЗША і звальняюць з войска. У 1948 годзе Стэфан Гейм публікуе раман «Крыжакі», які стаў бестселерам. У 1951 годзе ў знак пратэсту супраць вайны ў Карэі Стэфан Гейм вяртае ўраду ЗША ўсе свае ўзнагароды і пакідае краіну, якая яго прытуліла.
Германская Дэмакратычная Рэспубліка
Праз Варшаву і Прагу ён, разам з жонкай-амерыканкай вяртаецца ў Германію і селіцца ва Усходнім Берліне ў 1952 годзе.
З 1953-га па 1956-ы працуе каланістам газеты «Берлінер Цайтунг». Выступае, па ўласных словах Гейма, не як «сапернік», а як «крытык рэжыму», паступова ўступаючы ва ўсё глыбейшы канфлікт з уладамі ГДР. Да пачатку 70-х гадоў яго кнігі друкуюцца толькі на Захадзе. Ён пратэстуе супраць высылкі з краіны Вольфа Бірмана. Канчатковы парыў Стэфана Гейма з афіцыёзам настае пасля публікацыі яго кнігі «Пяць дзён у чэрвені» — пра рабочае паўстанне ў ГДР 17 чэрвеня 1953 года. Гейма выключаюць з Саюза пісьменнікаў ГДР. Як пенсіянер ён мае права выяжджаць на Захад, дзе ў 1984 годзе публікуе прапанову пра канфедэрацыю ФРГ і ГДР. Афіцыёз ГДР лічыць Стэфана Гейма небяспечным рэвізіяністам, на Захадзе яго гатовыя прымаць толькі як крытыка рэжыму САПГ.
Аб’яднаная Германія
Стэфан Гейм адпрэчвае тое, што звалі «сацыялізмам» у ГДР, але не гатовы прыняць і капіталізму ў той форме, у якой з гэтым новым ладам прапанавана мець справу жыхарам новых усходніх земляў. У 1994 годзе настае самы стромкі заваротак у кар’еры пісьменніка: не становячыся членам Партыі дэмакратычнага сацыялізму, Гейм выстаўляе сваю кандыдатуру на выбарах у бундэстаг па спісах Партыі дэмакратычнага сацыялізму і бярэ верх у цэнтральным раёне Берліна Прэнцлаўэр Берг над кандыдатам сацыял-дэмакратаў Вольфгангам Цірзэ. Як найстарэйшы дэпутат менавіта Стэфан Гейм, хоць ён і ўяўляў самую малалікую парламенцкую фракцыю, адкрывае паседжанне бундэстага склікання 1994 года.
Кіруючая партыя ўстрымліваецца ад традыцыйных апладысментаў: з членаў Хрысціянска-дэмакратычнага саюза Германіі яму пляскае толькі тагачасны старшыня бундэстага Рыта Зюсмут.
У верасні 1995 года ў знак пратэсту супраць падвышэння дэпутацкага грашовага забеспячэння Стэфан Гейм адмовіўся ад свайго мандата, але не спыніў ні палітычнай дзейнасці, ні літаратурнай працы. У 1995 годзе ён публікуе, у прыватнасці, раман «Радэк» — пра нямецкага рэвалюцыянера Карле Радэкэ, выгнаным з Берліну ў 1919 годзе і сталым спачатку адным з ідэолагаў сацыялістычнага будаўніцтва ў сталінскім СССР, а потым і адной з ахвяр ім самім пабуджанага тэрору.
Яшчэ ў 1993 годзе Стэфан Гейм стаў першым нямецкім пісьменнікам — лаўрэатам Іерусалімскай літаратурнай прэміі за ўнёсак у барацьбу супраць расізму і ксенафобіі. Гэтым разам ён прыехаў у Іерусалім, каб выступіць на канферэнцыі, прымеркаванай да дня нараджэння вялікага нямецкага паэта Генрыха Гейнэ (1797—1856). Стэфан Гейм «падвёў» арганізатараў канферэнцыі. Замест абвешчанай у праграме тэмы ён загаварыў наогул не пра Генрыха Гейнэ, які быў немцам, яўрэям, грамадзянінам свету, назаўжды пакінуўшым Германію ў 1831 годзе, а пра іронію, якая працінае творчасць вялікага паэта.
Па словах Вольфа Бірмана, спазнаўшы ад жыцця спаўна, Стэфан Гейм і сысці прымудрыўся на высокай гумарыстычнай ноце, прыняўшы смерць у Мёртвага мора.
Творы
На англійскай мове
- 1938 «Нацысты ў ЗША» (Nazis in U.S.A.)
- 1942 «Закладнікі» (Hostages)
- 1944 «Ва ўсьмешлівым свеце» (Of Smiling Peace)
- 1948 «Удзельнікі грамадскай кампаніі» (The Crusaders)
- 1951 «Вачамі розуму» (The Eyes of Reason)
- 1953 «Голдсберг» (Goldsborough)
- 1958 «Канібалы і іншы гісторыі» (The Cannibals and Other Stories)
- 1959 «Касмічны эпоха» (The Cosmic Age)
- 1963 «Цені і агні» (Shadows and Lights)
- 1964 «Паперы Андрэаса Лэнза» (The Lenz Papers)
- 1963—1965“Архітэктары” (The Architects written)
- 1969 «Няўпэўнены сябра» (Uncertain Friend)
- 1973 «Рэпартаж Кінг Дэвіда» (The King David Report)
- 1975 «Каралева супраць Дэфо» (The Queen against Defoe)
- 1977 «Пяць дзён у чэрвені» (Five Days in June)
На нямецкай мове
- 1979 «Колін» (Collin)
- 1979 «Маленькі кароль, які павінен быў вучыць дзіця і іншыя новыя казкі для разумных дзяцей» (Der kleine König, der ein Kind kriegen mußte und andere neue Märchen für kluge Kinder)
- 1981 «Агасфер» (Ahasver)
- 1983 «Ата Троль. Спроба аналізу» (Atta Troll. Versuch einer Analyse)
- 1984 «Чорная гара» (Schwarzenberg)
- 1986 «Крыжакі вайны» (Reden an den Feind)
- 1988 «Некралог» (Nachruf) — аўтабіяграфія
- 1989 «Мая кузіна — ведзьма і наступныя казкі для разумных дзяцей» (Meine Cousine, die Hexe und weitere Märchen für kluge Kinder)
- 1990 «Пабудавана на пяску» (Auf Sand gebaut)
- 1990 «Сталін пакідае памяшканне» (Stalin verlässt den Raum)
- 1990 «Умяшанне» (Einmischung)
- 1992 «Лямец» (Filz)
- 1995 «Радэк» (Radek)
- 1996 «Зіма нашай незадаволенасці» (Der Winter unsers Missvergnügens)
- 1997 «Жонкі заўсёды знікаюць і іншыя мудрасці» (Immer sind die Weiber weg und andere Weisheiten)
- 1998 «Паргфрыдар» (Pargfrider)
Пасмяротна:
- 2002 «Мужчыны заўсёды вінаватыя» (Immer sind die Männer schuld)
- 2003 «Адкрытыя словы ва ўласнай рэчы» (Offene Worte in eigener Sache)
Зноскі
- 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118550691 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
- 1 2 Stefan Heym // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Гейм Стефан // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Спасылкі
Стэфан Гейм на Вікісховішчы |