wd wp Пошук:

Стэфан Георгэ

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Георгэ.

Стэфан Георгэ (ням.: Stefan George, пры нараджэнні — Стэфан Антон Георгэ, 12 ліпеня 1868, Бюдэсгайм, цяпер частка горада Бінген-на-Рэйне — 4 снежня 1933, Мінусіа каля Лакарна) — нямецкі паэт.

Адзін з вядучых прадстаўнікоў нямецкага сімвалізму. У 18921919 гг. выдаваў заснаваны ім элітарны часопіс «Лісткі мастацтва» (Blätter für die Kunst), вакол якога гуртаваліся паэты і вучоныя (т. зв. «George-Kreis»). Аўтар зборнікаў вершаў «Гімны» (1890), «Паломніцтвы» (1891), «Кнігі пастухоўскіх і хвалебных вершаў, паданняў і песень» (1895), «Дыван жыцця і песні пра сон і смерць з пралогам» (1905), «Сёмае кола» (1907), «Зорка саюзу» (1914), «Вайна» (1917), «Тры напевы» (1921) і інш. У сваёй творчасці арыентаваўся на самапаглыбленасць мастака і самадастатковасць мастацтва, незалежнага ад рэчаіснасці. Некаторыя матывы ў позняй творчасці Георгэ (зб. «Новае царства», 1928) былі выкарыстаны нямецкімі нацысцкімі ідэолагамі. Але паэт, адмаўляючы фашызм, эмігрыраваў у Швейцарыію, дзе і памёр у выгнанні.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Stefan George // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11853856X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. Георге Стефан // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11853856X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Паэты XIX стагоддзя Катэгорыя·Паэты XX стагоддзя Катэгорыя·Паэты Аўстрыі Катэгорыя·Паэты Германіі Катэгорыя·Паэты паводле алфавіта Катэгорыя·Перакладчыкі XIX стагоддзя Катэгорыя·Перакладчыкі XX стагоддзя Катэгорыя·Перакладчыкі Аўстрыі Катэгорыя·Перакладчыкі Германіі Катэгорыя·Перакладчыкі паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be