wd wp Пошук:

Сульпіцый Север

Сульпіцый Север (лац.: Sulpicius Severus) — святы (дзень яго памяці — 29 студзеня), пісьменнік (агіёграф і храніст).

Біяграфія

Нарадзіўся ў Аквітаніі. Вучыўся ў Бурдзігаліі (сучаснае Бардо). Спачатку быў адвакатам. Пасля смерці жонкі,

  • у 392 г., кінуў занятак адваката, і пад уплывам біскупа Марціна Турскага і Паўліна з Нулі (Італія), абраў жыццё пустэльніка і пайшоў у манастыр зблізку Безьє (Францыя).
  • У 409 г. прыйшоў у г. Марсель. Абвясціўшы сябе «пелагіянін», ён хутка раскаяўся ў гэтай ерасі і засудзіў сябе на вечнае маўчанне.

Працы

Склаў падрабязнае жыццё Марціна Турскага (да 397 г.). Марціну прысвечаны таксама «Пасланне», а асабліва — «Дыялогі» (каля 404 г.).

Абапіраючыся на творы Яўсевія Кесарыйскага і Ераніма, напісаў «Гісторыю» (лац.: Hіstorіa), ці «Святую хроніку» (лац.: Chronіca sacra), у 2-х кнігах, якія пачынаюць аповед па стварэнне свету, даказваюць яго да консульства Сціліхона, гэта значыць да 410 г.. «Хроніка» служыць важнай крыніцай з гісторыі ерасі арыянства ў Галіі. У Сярэднявеччы «Хроніка» служыла дапаможнікам для вывучэння гісторыі.

Напісаў таксама два дыялога, якія належаць да ліку найстаражытнейшых крыніцаў звестак пра манаскае жыццё на Захадзе. Яны карысталіся вялікай павагай ў Сярэднявеччы і мелі значны ўплыў на агіяграфію гэтага перыяду.

Сульпіцый пісаў на правільнай добрай латыні. За элегантнасць стылю яго параўноўвалі з Саллюстієм.

Пераклады

На рускую мову:

  • Священная и церковная история христианского историка Сульпиция Севера. М., 1915. 138 стр. (рос.)
  • Сульпиций Север. Сочинения. / Пер. А. И. Донченко. (Серия «Классики античности и средневековья»). М.: Росспэн. 1999. 320 стр. 2000 экз. (Включает «Хронику» и «Житие Мартина Турского») (рос.)

Спасылкі

  1. 1 2 Sulpicius Severus // Documenta Catholica Omnia
  2. Sulpicius Severus // National Library of Portugal — 1796.
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be