Сусветны дзень паэзіі
Сусветны дзень паэзіі — штогадовае свята, адзначаецца 21 сакавіка згодна з рэзалюцыяй трыццатай сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА ад 15 лістапада 1999 г.[1] Згодна з рашэннем ЮНЕСКА, асноўнай мэтай зацверджання свята з’яўляецца падтрымка моўнай разнастайнасці праз магчымасці паэтычнага слова. Акрамя гэтага, гэты дзень мусіць садзейнічаць развіццю паэзіі, вяртанню да вуснай традыцыі паэтычных чытанняў, аднаўленню дыялогу паэзіі з іншымі відамі мастацтва: тэатрам, музыкай, жывапісам і г.д. Таксама надаецца ўвага заахвочванню выдавецкага бізнесу і стварэнню прывабнага вобразу паэзіі ў СМІ, каб мастацтва паэзіі больш не лічылася неактуальным.
ЮНЕСКА заклікае сваіх членаў дачыніцца да святкавання сусветнага дня паэзіі як на нацыянальным, так і на мясцовым узроўні пры актыўным удзеле няўрадавых арганізацый, муніцыпальных і прыватных устаноў — музеяў, паэтычных суполак, культурніцкіх асацыяцый і да г.п.
Зноскі
- ↑ World Poetry Day, 21 March. Праверана 21 сакавіка 2012.