wd wp Пошук:

Сцяпан Андрэевіч Крыжаноўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Крыжаноўскі. Сцяпан Андрэевіч Крыжаноўскі (укр.: Степан Андрійович Крижанівський; 8 студзеня 1911, г. Новы Буг, Мікалаеўская вобласць, Украіна — 17 ліпеня 2002) — украінскі паэт, літаратуразнавец.

Біяграфічныя звесткі

Скончыў Харкаўскі інстытут прафесійнай асветы (1933). У 1940—41 і 1949—87 у Інстытуце літаратуры імя Т. Шаўчэнкі АН Украіны. Доктар філалагічных навук (1962), прафесар (1963).

Творчасць

Друкуецца з 1928. У зборніках вершаў «Энергія» (1930), «Дні, дарогі, сябры» (1934), «Калінавы мост» (1940), «Яшчэ не вечар» (1961), «Формула шчасця» (1970), «Далягляд» (1980), «Летапіс» (1991) і інш. паэтызацыя чалавечых пачуццяў, прыроды. Аўтар літаратуразнаўчых прац, прысвечаных класікам нацыянальнай літаратуры («У жыцці маім да ўсяго маю справу…» і «Урокі Паўло Тычыны»; абодва 1979).

Быў знаёмы з Я. Купалам, яму прысвяціў паэтычныя творы, успаміны, літаратурна-крытычныя артыкулы. На ўкраінскую мову пераклаў асобныя творы Я. Купалы, Я. Коласа, П. Броўкі, П. Глебкі, П. Панчанкі, М. Танка. На беларускую мову асобныя творы С. Крыжаноўскага пераклалі Э. Валасевіч, М. Калачынскі, П. Місько.

Выбраная бібліяграфія

  • Берізка: Внбр. поезії. Київ, 1971.

Прэміі і ўзнагароды

  • Рэспубліканская прэмія імя А. Білецкага (1980).

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Паэты Украіны Катэгорыя·Перакладчыкі з беларускай мовы Катэгорыя·Перакладчыкі на ўкраінскую мову
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be