wd wp Пошук:

Сцяпан Сямёнавіч Дудышкін

Сцяпан Сямёнавіч Дудышкін (25 снежня 1820 (6 студзеня 1821), Віцебск — 16 (28) верасня 1866, Паўлаўск) — рускі журналіст, літаратурны крытык.

Біяграфія

Нарадзіўся ў небагатай купецкай сям’і. Вучыўся ў гімназіі ў Віцебску, затым на юрыдычным аддзяленні Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта (1837—1841). Даваў урокі; з 1842 г. служыў у Дэпартаменце знешняга гандлю, затым у Камісарыяцкім дэпартаменце. У 1848 г. пакінуў службу ў чыне тытулярнага саветніка.

Быў членам Рускага геаграфічнага таварыства (з 1859 года). Член камітэта Літаратурнага фонду.

Памёр раптоўна ад сардэчнага прыступу. Пахаваны на Георгіеўскіх могілках (Вялікаохцінскіх могілках) на Вялікай Охце.

Творчая дзейнасць

Дэбютаваў у друку ў 1845 годзе. Выступаў з перакладнымі артыкуламі і рэцэнзіямі ў «Часопісе Міністэрства народнай асветы» і «Айчынных запісках». Супрацоўнічаў у часопісе «Сучаснік». З 1852 года стаў вядучым крытыкам «Айчынных запісках». Пісаў водгукі аб творах І. А. Ганчарова, А. А. Фета, А. М. Астроўскага, А. Ф. Пісемскага, І. С. Тургенева, Яўгеніі Тур (Е. В. Саліяс-дэ-Турнемір). Першым адгукнуўся на літаратурны дэбют Л. М. Талстога (1852).

З 1860 года стаў сувыдаўцом і фактычна рэдактарам часопіса «Айчынных запісках». Сумесна з А. А. Краеўскім у 1858—1860 гг. выдаў серыю кніг «Гісторыкі і публіцысты найноўшага часу ў перакладзе на рускую мову». Падрыхтаваў 1-ы крытычны збор твораў М. Ю. Лермантава (1860).

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Д. Зонов Дудышкин // Краткая литературная энциклопедия — М.: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 2.
  2. Дудышкин, Степан Семенович // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1893. — Т. XI. — С. 225.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Літаратурныя крытыкі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be