Сціна Джэксан
Сціна Джэксан (шведск.: Stina Jackson, у дзявоцтве Олафсан (шведск.: Olofsson); 28 чэрвеня 1983, Шэлефтэа, Швецыя) — шведская пісьменніца, найперш вядомая сваім дэтэктывам «Срэбная дарога».
Біяграфія
Сціна Олафсан нарадзілася і вырасла ў Шэлефтэа, горадзе на паўночным усходзе Швецыі. У 2002 годзе яна скончыла сярэднюю школу Anderstorpsgymnasiet(шведск.) бел. і праз два гады пераехала ў Стакгольм каб працягнуць навучанне. У 2006 годзе яна пераехала ў Дэнвер, штат Каларада, ЗША, дзе выйшла замуж за амерыканца Роберта Джэксана. Цяпер яна мае падвойнае грамадзянства і жыве з мужам у Дэнверы, дзе таксама вывучала права[1].
Яна дэбютавала як пісьменніца ў 2018 годзе крымінальным раманам «Срэбная дарога» (шведск.: Silvervägen), які ў 2019 годзе атрымаў прэмію «Шкляны ключ»[2]. Раман распавядае гісторыю пра мужчыну, які шукае зніклую дачку ў шведскай правінцыі Вестэрботэн[2].
У 2020 годзе яна апублікавала раман «Ёдэсмарк» (шведск.: Ödesmark), падзеі якога адбываюцца ў невялікай аднайменнай вёсцы непадалёк ад горада Арвідшаўр[d] у шведскай Лапландыі[3].
Бібліяграфія
- 2018 — Silvervägen, выдавецтва Альберт Баньер[d] (беларускае выданне — «Срэбная дарога», 2020. Пераклад Алены Казловай, выдавецтва Янушкевіч[4])
- 2020 — Ödesmark, выдавецтва Альберт Баньер
Прызы і ўзнагароды
- 2018 — Намінацыя на прэмію «Злачынства» (дэтэктыў года” за раман «Срэбная дарога»
- 2018 — Намінацыя на ўзнагароду Storytel[d] за раман «Срэбная дарога»
- 2018 — Залаты лом[d] (найлепшы крымінальны раман года) за раман «Срэбная дарога»
- 2019 — Кніга года[d] за раман «Срэбная дарога»
- 2019 — «Шкляны ключ» за раман «Срэбная дарога»
Зноскі
- ↑ Bibbi Wopenka. Jackson, Stina - Alex Författarlexikon (нявызн.). Alex Författarlexikon (27 лістапада 2018).
- 1 2 Ulla Trenter. Stina Jackson får årets Glasnyckel (нявызн.) (недаступная спасылка). Svenska Deckarakademin (5 жніўня 2019). Архівавана з першакрыніцы 6 верасня 2019. Праверана 10 сакавіка 2021.
- ↑ Magnus Persson. Ödesmark - Mörka hemligheter i norrländsk glesbygd (нявызн.). Svenska Dagbladet (11 красавіка 2020).
- ↑ С. Джэксан. Срэбная дарога (нявызн.). Выдавецтва «Янушкевіч». Праверана 10-3-2021.