wd wp Пошук: ⬜

Сэй Сёнагон

Сэй Сёнагон (яп. 清少納言, каля 966—1017?) — японская пісьменніца і прыдворная дама пры двары імператрыцы Фудзівары но Тэйсі. Вядома як аўтар кнігі «Запіскі каля ўзгалоўя», якая дала пачатак літаратурнаму жанру дзуйхіцу ў японскай літаратуры.

Імя

«Сэй-Сенагон» — гэта не сапраўднае імя пісьменніцы, а яе дварцовае імя. Пісьменніца паходзіла са старажытнага роду Кіёвара (清原), іх прозвішча пісалася двума іерогліфамі, і «Сэй» (清) — кітайскае чытанне першага з іх. Сёнагон (少納言) значыць малодшы дзяржаўны саветнік, але ні яе бацька, ні абодва мужа не займалі гэтую пасаду.

Сапраўднае імя Сэй Сёнагон не вядома, таму што ў японскія сямейныя радаводы ўпісвалі толькі імёны хлопчыкаў, а сама яна яго не называе. Аднак існуюць розныя гіпотэзы, з якіх найбольш магчымай лічыцца Кіёхара Нагіко (清原 諾子)[2].

Біяграфія

Дакументаў аб жыцці Сэй Сёнагон не захавалася, і гіпотэзы аб яе жыцці абапіраюцца на «Запіскі каля ўзгалоўя».

Яе бацька Кіёхара Матасукэ (908—990) і дзед Кіёхара Фукаябу былі японскімі паэтамі жанру вака, займалі пасады правінцыйных чыноўнікаў.

У 981 годзе, ва ўзросце 16 гадоў, Сэй Сёнагон выходзіць замуж за Тацібана Нарыміцу, чыноўніка невысокага рангу, у іх нарадзіўся сын Тацібана но Нарынага[3]. Пазней яна таксама была замужам за Фудзіварай Мунэё, ад якога нарадзіла дачку Кома но Мебу[4]; па іншых дадзеных, другім мужам пісьменніцы быў Фудзівара но Санэката.

У 993 годзе 27-гадовая Сэй Сёнагон паступае на прыдворную службу ў світу юнай імператрыцы Тэйсі.

У 1000 годзе імператрыца памерла падчас родаў, Сэй-Сенагон сыходзіць са службы і пастрыгаецца ў будыйскія манашкі[5], і на гэтым яе творчасць завяршаецца. Звестак аб жыцці пісьменніцы пасля смерці імператрыцы няма.

Творчасць

Сэй Сёнагон вядома як стваральніца «Запісак каля ўзгалоўя» (枕草子, makura no sōshi) і стваральніца літаратурнага жанру дзуйхіцу («услед за пэндзлем»).

Кніга апісвае бытавыя сцэны, уключае навелы і вершы, карціны прыроды, апісання прыдворных урачыстасцяў, паэтычныя роздумы, замалёўкі звычаяў перыяду Хэян. Кніга карысталася папулярнасцю пры двары, доўгі час існавала толькі ў выглядзе рукапісных копій, у якіх перапісчыкі часта мянялі парадак глаў, дадавалі каментарыі ці рэдагавалі эпізоды. Упершыню надрукаваная ў 17 стагоддзі.

Зноскі

  1. ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119045834 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 кастрычніка 2015.
  2. ↑ 加藤磐斎 (Katō, Bansai) (1674). (清少納言枕草紙抄)
  3. ↑ Ivan Morris. The World of the Shining Prince
  4. ↑ Japan Encyclopedia, 2002, p. 837.
  5. ↑ Donawerth, Jane (2002). Rhetorical Theory by Women Before 1900. Lanham, Maryland: Rowman & Littlefield. ISBN 978-0-7425-1716-5
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі Японіі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be