wd wp Пошук:

Сэмюэл Рычардсан

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Рычардсан.

Сэмюэл Рычардсан (англ.: Samuel Richardson; 19 жніўня 1689, Дэрбішыр — 4 ліпеня 1761, Парсанс-Грын) — англійскі пісьменнік, пачынальнік «чуллівай» літаратуры XVIII і пачатку XIX ст.

Творчасць

Вядомасць Сэмюэлу Рычардсану прынеслі яго тры эпісталярныя раманы: «Памэла, або узнагароджаная дабрачыннасць» (1740), «Кларыса, або гісторыя юнай паненкі» (1748) і «Гісторыя сэра Чарльза Грандысана» (1753). Яго дэбютны твор — гісторыя кахання, заручын і шлюбу пакаёўкі Памэлы і ейнага пана містэра Б. Гэта быў праўдзівы прарыў для свайго часу: упершыню ў англійскай літаратуры раман пра закаханых, падзеленых сацыяльнымі перашкодамі, атрымлівае шчаслівы канец[6].

Акрамя сваёй пісьменніцкай кар’еры, Рычардсан быў аўтарытэтным тыпографам і выдаўцом і выпусціў у свет каля 500 розных прац, шматлікіх газет і часопісаў.

Зноскі

  1. Samuel Richardson // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Samuel Richardson // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118600346 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  5. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  6. З. Каханьскі (2010)

Літаратура

  • Dobson, Austin. Samuel Richardson. Honolulu: University Press of the Pacific, 2003.
  • Flynn, Carol. Samuel Richardson: A Man of Letters. Princeton: Princeton University Press, 1982.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі XVIII стагоддзя
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be