wd wp Пошук:

Сэфі Ата

Сэфі Ата (англ.: Sefi Atta, нар. 1964) — нігерыйская пісьменніца і драматург.

Біяграфія

Нарадзілася ў Лагасе, сталіцы Нігерыі. Адукацыю атрымала ў Вялікабрытаніі і Злучаных Штатах Амерыкі. Удзельнічала ў творчай праграме для пісьменнікаў у Лос-Анджэлесе.

Апавяданні Сэфі Аты ўпершыню былі надрукаваныя ў такіх часопісах, як Los Angeles Review і Mississipi Review, і атрымалі некалькі ўзнагародаў. Радыё-п’есы Сэфі Аты трансляваліся па BBC. Яе раман «Усё будзе добра» (англ.: Everything Good Will Come) атрымаў прэмію ў галіне афрыканскай літаратуры. Раман «Беззаконне» (англ.: Lawless) апублікаваны ў Вялікабрытаніі і Амерыцы пад назвай «Навіны з дому» (англ.: News From Home).

Пісьменніца жыве ў Місісіпі з мужам і дачкой.

Узнагароды

Сэфі Ата з’яўляецца лаўрэатам шматлікіх прэмій, у тым ліку:

  • 2009 — Noma Award for Publishing in Africa
  • 2006 — Прэмія па афрыканскай літаратуры імя Воле Шайінка
  • 2006 — Caine Prize for African Literature (shortlist)
  • 2005 — PEN International David TK Wong Prize (1-е месца)
  • 2004 — BBC African Performance (2-е месца)
  • 2003 — Glimmer Train’s Very Short Fiction Award (фіналістка)
  • 2003 — Red Hen Press Short Story Award (1-е месца)
  • 2002 — Zoetrope Short Fiction Contest (3-е месца)
  • 2002 — BBC African Performance (2-е месца)
  • 2002 — Macmillan Writers Prize For Africa (shortlist)

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #136021816 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 жніўня 2015.
  2. Sefi. 1964-Atta // LIBRIS Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Sefi Atta // Czech National Authority Database
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #136021816 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  5. (unspecified title) Праверана 9 ліпеня 2019.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі Нігерыі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be