Сямён Іванавіч Кавенька
Сямён Іванавіч Кавенька (11 ліпеня 1938, хутар Малькі, Міжваенная Польшча — 3 снежня 2015) — беларускі пісьменнік, паэт.
Біяграфія
Нарадзіўся 11 ліпеня 1938 года ў сялянскай сям’і на хутары Малькі. У 1952 годзе закончыў сем класаў Тэльмаўскай сярэдняй школы, пасля чаго прадоўжыў вучобу у Брэсцкiм медыцынскiм вучылiшчы. З жнiўня 1956 года па кастрычнiк 1961 года працаваў фельчарам у медыцынскiх установах Маларыцкага, Энбекшыльдэрскага (Казахстан), Брэсцкага раёнаў, служыў у Савецкай Армii.
3 кастрычнiка 1961 года — на камсамольскай рабоце: вызвалены сакратар камiтэта камсамола саўгаса “Брэсцкi”, iнструктар камiтэта камсамола Брэсцкага калгасна-саўгаснага ўпраўлення, вызвалены сакратар камiтэта камсамола Маларыцкага сельскага прафтэхвучылiшча. З 1965 па 1969 гады – першы сакратар Маларыцкага РК ЛКСМ Беларусі. Выбiраўся кандыдатам у члены ЦК ЛКСМ Беларусi. У снежнi 1969 года абраны вызваленым сакратаром партарганiзацыi калгаса iмя Кiрава Маларыцкага раёна, а ў чэрвенi 1971 года пераведзены на пасаду галоўнага агранома гэтай гаспадаркi.
У 1973–1977 гадах — старшыня калгаса «Шлях да камунiзма» Маларыцкага раёна. У 1973 годзе завочна закончыў агранамiчны факультэт Беларускай сельскагаспадарчай акадэмii. З 1977 года — інструктар Маларыцкага РК КПБ, загадчык аддзела культуры Маларыцкага райвыканкама. З 1981 года — выкладчык прадметаў агранамiчнага цыкла, майстар вытворчага навучання Маларыцкага прафесiйна-тэхнiчнага вучылiшча № 155.
Узнагароджаны медалямi «За працоўную адзнаку», «За доблесную працу. У гонар 100-годдзя з дня нараджэння У. I. Ленiна», «Ветэран працы», Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР, шматлiкiмi граматамi i дыпломамi.
Памёр 3 снежня 2015 года[1].
Творчасць
З 1988 года быў кіраўніком лiтаратурнага аб’яднання «Над рэчанькай Рытай» пры маларыцкай раённай газеце «Голас часу», назву якому далі радкі з яго твора. Яго праца найперш накіравана на рост прафесіяналізму маладых аўтараў, выхаванне ў іх патрыятычнай самаадданасці. Яго слова, яго парада спрыялі літаратурнаму росту многіх паэтаў-пачаткоўцаў з Прырыцкага краю.
Артыкулы і вершы друкаваліся ў газетах «Заря», «Заря над Бугом», «Голас часу». На вершы паэта напiсаны шэсць песень. Музыку да адной з iх («Табе, Маларытчына») напiсаў вядомы беларускi кампазiтар Л. Захлеўны. Песня самадзейнага маларыцкага кампазітара Б. Фуксона на верш Кавенькі «Прадмова пра Маларытчыну» у выкананні Я. Жылінскай ўдзельнiчала на рэспублiканскім агляддзе-конкурсе сярод школьнiкаў.
Верш Сямёна Кавенькi «Табе, Маларытчына» уключаны ў кнiгу «Памяць. Маларыцкi раён». Яго творы ўвайшлi ў зборнiк беларускамоўных паэтаў Берасцейшчыны «Дзядзiнец», уключаны ў зборнiк абласнога конкурсу-агляду самадзейных паэтаў i кампазiтараў Брэсцкай вобласцi, друкавалiся ў абласной газеце «Заря» i iншых выданнях.
Моцная духоўная сувязь з роднаю зямлёю натхніла паэта на стварэнне шэрагу таленавітых глыбока патрыятычных вершаў, у якіх любоў да Радзімы сапраўды шчырая і пераканальная. Праз канкрэтныя зрокавыя вобразы ў яго творчасці выяўляецца высокае паэтычнае хараство Прырыцкага краю.
Бібліяграфія
- Запавет : [верш] / Сямён Кавенька // Сельскае жыцце (Маларыта). 1981. 30 мая.
- Меловая гора : [верш, прысвечаны воінам і камандзірам 75-й стралковай дывізіі] / Сямён Кавенька // Сельскае жыцце (Маларыта). 1984. 1 ліп.
- Цуд на дроце : [вершаваны фельетон] / Сямён Кавенька // Сельскае жыцце (Маларыта). 1985. 19 сакав.
- На вуліцы Юшчука: [верш] / Сямён Кавенька // Сельскае жыцце (Маларыта). 1985. 9 мая.
- Хай жа шчасце не здрадзіць : [верш] / Сямён Кавенька // Сельскае жыцце (Маларыта). 1986. 1 лістап.
- Слова да Маларытчыны : [верш] / Сямён Кавенька // Сельскае жыцце (Маларыта). 1988. 14 красав.
- Ода ластаўцы : [верш] / Сямён Кавенька // Сельскае жыцце (Маларыта). 1988. 16 ліп.
- Старыя байкі на новы лад : [верш] / Сямён Кавенька // Сельскае жыцце (Маларыта). 1988. 6 жн.
- Малюткі : [вершы] / Сямён Кавенька // Сельскае жыцце (Маларыта). 1988. 1 кастр.
- Малюткі : [вершы] / Сямён Кавенька // Сельскае жыцце (Маларыта). 1988. 8 кастр.
- Не той падыход : [верш] / Сямён Кавенька // Сельскае жыцце (Маларыта). 1989. 14 студз.
- Малюткі : [вершы] / Сямён Кавенька // Сельскае жыцце (Маларыта). 1989. 16 сакав.
- Аматару руж : [верш] / Сямён Кавенька // Сельскае жыцце (Маларыта). 1989. 12 ліп.
- Ліпавы цвет : [верш] / Сямён Кавенька // Сельскае жыцце (Маларыта). 1989. 5 жн.
- Генплан і сякера ; Гандляваць жа ўмець трэба : [вершы] / Сямён Кавенька // Сельскае жыцце (Маларыта). 1990. 1 студз.
- Свіння пад дубам : [верш] / Сямён Кавенька // Сельскае жыцце (Маларыта). 1990. 6 студз.
- Каб не забываць ; Спяваюць дзяўчаты ў Хаціславе ; Малюнкі-перапевы ; Дапамажыце ўцяміць : [вершы] / Сямён Кавенька // Голас часу (Маларыта). 1991. 7 сакав.
- У балбатні не патапіць : [верш] / Сямён Кавенька // Голас часу (Маларыта). 1991. 30 красав.
- Бягуць цягнікі : [верш] / Сямён Кавенька // Голас часу (Маларыта). 1993. 8 снеж.
- Скажы, зязюля : [верш] / Сямён Кавенька // Голас часу (Маларыта). 1994. 2 сакав.
- Усім жанчынам на зямлі : [верш] / Сямён Кавенька // Голас часу (Маларыта). 1996. 7 сакав.
- Прыміце мой шчыры поціск рукі : [верш] / Сямён Кавенька // Голас часу (Маларыта). 1997. 1 студз.
- Смех – не грэх : [вершы] / Сямён Кавенька // Дзядзінец : Паэзія Берасцейшчыны : [зборнік] / рэд.-уклад. М. Пракаповіч ; прадм. З. Мельнікавай. Брэст, 1999. С. 45–46.
- Спяваюць дзяўчаты / Сямён Кавенька // Добрыя словы кажыце… : [зборнік / уклад. і падрыхт. літаратурных тэкстаў А. Каско]. Брэст: Абласны грамадска-культурны цэнтр, 2000. С. 13.
- Слова да Маларытчыны / Сямён Кавенька // Добрыя словы кажыце… : [зборнік / уклад. і падрыхт. літаратурных тэкстаў А. Каско]. Брэст: Абласны грамадска-культурны цэнтр, 2000. С. 52.
- Жаданыя спатканні : [з вопыту работы пазаштатнага карэспандэнта райгазеты] / Сямён Кавенька // Нашчадкам слова застаецца / уклад. Г. С. Тамашэвіч. Брэст, 2001. С. 89–90.
- Як у кума Адася, рыбалка ўдалася: [байка] / Сямён Кавенька // Голас часу (Маларыта). 2003. 29 лістап.
- Паклон жытаньку: [верш] / Сямён Кавенька // Голас часу (Маларыта). 2005. 3 верас. С. 8.
- За чый інтарэс?: [верш] / Сямён Кавенька // Голас часу (Маларыта). 2006. 29 ліп. С. 8.
- Не той сябар?: [верш] / Сямён Кавенька// Голас часу (Маларыта). 2006. 28 кастр. С. 8.
- Кепка на цвічку? : [апавяданне] / Сямён Кавенька // Голас часу (Маларыта). 2008. 7 сакав. С. 8.
- Чыя жонка лепей шые? : [верш] / Сямён Кавенька // Голас часу (Маларыта). 2009. 31 студз. С. 8.
- Матулін матыў ; Спадчына : [вершы] / Сямён Кавенька // Жырандоля : літаратурны альманах Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў. Мінск, 2009. № 2. С. 195–196.
- Да паўналецця: [верш] / Сямён Кавенька // Голас часу (Маларыта). 2010. 3 лістап. С. 8.
- Знаёмцеся: нашы аўтары. Іван Заматаеў: Над рэчанькай Рытай / Сямён Кавенька // Голас часу (Маларыта). 2012. 14 красавіка. С. 8.
- Знаёмцеся: нашы аўтары. Уладзімір Данілюк: Над рэчанькай Рытай / Сямён Кавенька // Голас часу (Маларыта). 2012. 16 чэрвеня. С. 8.
- Знаёмцеся: нашы аўтары. Уладзімір Кучмінскі: Над рэчанькай Рытай / Сямён Кавенька // Голас часу (Маларыта). 2012. 16 чэрвеня. С. 8.
- Мае сябры: [верш] / Сямён Кавенька // Голас часу (Маларыта). 2012. 8 жн. С. 8.
- Знаёмцеся: нашы аўтары. Мікалай Пацяюк : Над рэчанькай Рытай / Сямён Кавенька // Голас часу (Маларыта). 2012. 8 жн. С. 8.
Зноскі
Літаратура
- Лiтаратурная карта Берасцейшчыны: [кароткiя біяграфічныя звесткі пра С. І. Кавеньку] / уклад. А. Крэйдзіч. Брэст: Брэсцкая друкарня, 2008. С. 392.
- Кавенька, С. Адшукваюцца таленты: [гутарка са старшынёй літаб’яднання “Над рэчанькай Рытай” аб развіцці літаратурнага працэсу ў Маларыцкім раёне] / Сямён Кавенька; [гутарыў] Мікалай Навумчык // Голас часу (Маларыта). 2011. 23 лістап. С. 8.
- Мошчык, С. Сузор’е талентаў [з гісторыі літаб’яднання “Над рэчанькай Рытай”. Кароткая інфармацыя пра С. Крываля, А. Філатава і С. Кавеньку; ёсць фота] / С. Мошчык // Голас часу (Маларыта). 2002. 1 чэрв. С. 3.
- Цунік, П. Творчасць Сямёна Кавенькі : [міні-інтэрв’ю з кіраўніком літаб’яднання пры рэдакцыі газеты] / П. Цунiк // Голас часу (Маларыта). 1991. 7 сакав.
Спасылкі
- Кавенька Сямён Іванавіч (1938, Брэсцкі р-н), паэт Архівавана 24 верасня 2018.
- Поэты и писатели родной земли