Сяргей Аляксандравіч Календа
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Календа. Сяргей Аляксандравіч Календа (нар. 15 сакавіка 1985[1][2], Капыль[3]; Псеўданімы: Аляксандр I. Бацкель) — беларускі пісьменнік і культуролаг[2].
Біяграфія
З маленства жыве ў Мінску[3]. Скончыў факультэт міжнародных адносін БДУ[3] па спецыяльнасці «культуролаг-яўрэіст»[1]. Вывучаў філасофію і літаратуру ў Беларускім Калегіуме. Скончыў лонданскую акадэмію Toni & Guy[ru] (2008), стыліст міжнароднага класа[1]. Стваральнік і галоўны рэдактар часопіса беларускай прозы «Макулатура» (www.makpaper.com)[2].
На ўласнае прызнанне, вядзе абсурдны лад жыцця і спрабуе жыць на мяжы супраціўлення масавым плыням і звязам[3].
Творчасць
Друкаваўся ў часопісах: «Дзеяслоў», «БОЛЬШОЙ», «pARTisan», «Дружба народов», «Маладосць», «Literatur und Kritik», «eXperimenta», «БЛ.ЯТЬ». Аўтар кніг «Помнік атручаным людзям», «Казкі. Гісторыі (не) пра нас», «Іржавы пакой з белымі шпалерамі», «Трохлітровая проза» і «Кантынентальны сняданак». Творы С. Календы перакладзены на нямецкую і рускую мовы.[2]
Прызнанне
Лаўрэат і фіналіст шэрагу літаратурных прэмій і конкурсаў[3], у т.л.:
- Шорт-ліст Прэміі Гліняны Вялес за 2011 год з кнігай «Іржавы пакой з белымі шпалерамі».
Зноскі
- 1 2 3 Календа Сяргей Аляксандравіч…
- 1 2 3 4 Сяргей Календа «Трохлітровая проза»…
- 1 2 3 4 5 Календаскоп…
Літаратура
- Календаскоп Архівавана 8 жніўня 2014. // 34MAG.NET [Электронны рэсурс]. — Рэжым доступу http://34mag.net/—Дата(недаступная+спасылка) доступу 08.11.2012;
- Календа Сяргей Аляксандравіч Архівавана 10 сакавіка 2016. // Саюз беларускіх пісьменнікаў: Асабістыя старонкі сяброў СБП [Электронны рэсурс]. — Рэжым доступу http://www.lit-bel.org.dyskurs.be/ Архівавана 15 сакавіка 2011. — Дата доступу 04.09.2014.
- Сяргей Календа «Трохлітровая проза» Архівавана 5 сакавіка 2016. // Літаратурная прэмія Ежы Гедройца: Вынікі 2012 года [Электронны рэсурс]. — Рэжым доступу http://2013.gedroyc.by/ Архівавана 13 ліпеня 2014. — Дата доступу 04.09.2014.