wd wp Пошук:

Сяргей Валянцінавіч Антонаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Антонаў.

Сяргей Валянцінавіч Антонаў (нар. 26 жніўня 1968 года, Быхаў, Магілёўская вобласць, Беларусь) — журналіст, пісьменнік, уласны карэспандэнт беларускай газеты «Прыватны дэтэктыў» (з 2000 года).

Біяграфія

Нарадзіўся 26 жніўня 1968 года ў Быхаве, Магілёўскай вобласці, Беларусь. Дзяцінства правёў у Быхаве. Першы свой аповяд асабіста запісаў у трохгадовым узросце. Ужо ў юнацтве марыў стаць сапраўдным пісьменнікам, аднак паводле патрабавання бацькі пасля заканчэння школы паступіў у Магілёўскі тэхналагічны інстытут (цяпер Магілёўскі дзяржаўны універсітэт харчавання). З другога курсу пайшоў на тэрміновую службу, якую праходзіў у Маскве. У 1992 годзе скончыў інстытут па спецыяльнасці інжынер-механік. Пасля службы уладкаваўся на працу раённую газету «Маяк Прыдняпроўя». З 2000 года — уласны карэспандэнт мінскай газеты «Прыватны дэтэктыў». Сябра партыі Беларускі Народны Фронт з пятнаццацігадовым стажам.

Быў заўважаны рэдактарамі выдавецтва АСТ і рэкамендаваны для ўдзелу ў праекце Дзмітрыя Глухоўскага «Сусвет Метро 2033», стаўшы яго аўтарам нумар два. Як пісьменнік схільны да апакаліптычнага рамантызму. Сярод літаратурных настаўнікаў — Мікалай Васільевіч Гогаль і Міхаіл Апанасавіч Булгакаў. Хобі — купажаванне венецыянскага шкла. Цяпер час працуе над трыма тэкстамі: футура-апакаліптычны раман «Стабілізатар. Мінск 2041» пра Беларусь, раман «Рублёўка» для серыі «Сусвет Метро 2033» і другі раман сагі пра вампіраў.

Бібліяграфія

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя·Пісьменнікі-фантасты Беларусі Катэгорыя·Пісьменнікі-фантасты Расіі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be