wd wp Пошук:

Сяргей Васілевіч Рублеўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Рублеўскі.

Сяргей Васілевіч Рублеўскі (нар. 24 снежня 1954, в. Бабча, Лепельскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі паэт, празаік, публіцыст.

Біяграфія

Вучыўся ў Бароўскай сярэдняй школе, скончыў фізіка-матэматычны факультэт Віцебскага педінстытута. Пасля вучобы працаваў настаўнікам у Капыльскім раёне. З 1978 года ў журналістыцы. Працаваў у Бешанковіцкай раённай газеце «Зара», у Талачынскай — «Сцяг Ільіча», у абласной — «Віцебскі рабочы». З 1990 года, з дня заснавання, да 2008 года — галоўны рэдактар абласной газеты «Народнае слова». З 2008 па 2013 гады — намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама — начальнікам аддзела па архівах і справаводстве. Цяпер на пенсіі. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2001 года.

Бібліяграфія

  • «Апостраф» (2000)
  • «Азярод» (2003)
  • «Абмытыя валуны» (2005)
  • «Ў, тое, што мы скарацілі». (2008).
  • «Маўчанне на ўвесь Божы свет». (2011).
  • «Святло лускі». (2012).
  • «Паспець надыхацца». (2012).
  • «Мамін шэпт пад абразамі». (2016).

Узнагароды

Зноскі

  1. «Глінянага Вялеса» атрымаў Сяргей Рублеўскі — nashaniva.by, 01.03.2013, 16:22
  2. Названы лаўрэаты прэмій імя Міхася Стральцова і часопіса «Дзеяслоў» «Залаты апостраф»

Літаратура

  • Пісьменнікі Віцебшчыны. Даведнік. — Віцебск, 2001. — С. 65.
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя·Публіцысты Беларусі Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя·Паэты Беларусі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be