Сяргей Данатавіч Даўлатаў
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Даўлатаў.
Сярге́й Дана́тавіч Даўла́таў (прозвішча паводле пашпарту — Даўла́таў-Ме́чык; 3 верасня 1941, Уфа — 24 жніўня 1990, Нью-Ёрк ) — савецкі пісьменнік і журналіст, дысідэнт. Аўтар шэрагу аўтабіяграфічных кніг: «Зона: запіскі наглядчыка» (рус. «Зона: записки надзирателя»); «Кампраміс» (рус. «Компромисс»); «Запаведнік» (рус. «Заповедник»), у якіх распавёў пра адметныя этапы жыцця: пра тэрміновую службу ў войску ў ахове выпраўленчых калоній, пра журналісцкую дзейнасць у газеце «Савецкая Эстонія», пра працу экскурсаводам у Пушкінскім запаведніку Міхайлаўскае.
Эміграваў у ЗША ў 1978 годзе, дзе працаваў галоўным рэдактарам штотыднёвіка «Новый американец», вёў аўтарскую перадачу на Радыё Свабода; яго творы друкаваліся ў вядомых амерыканскіх часопісах «The New Yorker», «Partisan review».
Сяргей Даўлатаў памёр 24 жніўня 1990 года ў Нью-Ёрку, дзе і пахаваны на яўрэйскіх могілках.[5]
Зноскі
- 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119538156 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 красавіка 2014.
- ↑ Sergei Dovlatov // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119538156 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ Довлатов и окрестности. «Смерть и другие заботы», Аляксандр Геніс, Радыё «Свабода», 18 красавіка 2007 г.