wd wp Пошук:

Сяргей Паўлавіч Абламейка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Абламейка. Сяргей Паўлавіч Абламейка (нар. 1962, Мінск) — беларускі журналіст, пісьменнік, доктар гістарычных навук.

Біяграфія

Скончыў гістарычны факультэт БДУ і дактарантуру Каталіцкага ўніверсітэта ў Любліне. Быў рабочым на МАЗе, выкладаў гісторыю ў школе, працаваў у Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту, і ў Нацыянальным навукова-даследчым цэнтры імя Францішка Скарыны. Быў актывістам «Талакі» і іншых нефармальных моладзевых аб’яднанняў.[1]

У 1990 годзе стаў адным з стваральнікаў часопіса «Унія» і ініцыятарам аднаўлення Грэка-каталіцкай Царквы ў Беларусі. Быў першым кіраўніком грэка-каталіцкай парафіяльнай супольнасці ў Мінску.

З 1990 года — карэспандэнт «Радыё Свабода» ў Мінску. З 1995 года жыве ў Празе і працуе ў «Радыё Свабода».

Творчасць

Аўтар цыклаў гістарычных і культуралагічных перадач «Terra Incognita» і «Беларускія раздарожжы», шматгадовы аўтар перадачы «Сымбаль Веры» на «Радыё Свабода».

Кнігі

Прэміі і ўзнагароды

Зноскі

  1. Сяргей Абламейка (нявызн.). Радыё Свабода. Праверана 5 ліпеня 2020.

Спасылкі

  • Блог на сайце Радыё Свабода
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be