wd wp Пошук:

Сяргей Рыгоравіч Анісаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Анісаў. Сяргей Анісаў (партыйныя псеўданімы: Пеця, Мікалай Казлоўскі; 6 (19) кастрычніка 1906, в. Тур’я Чэрыкаўскага павета Магілёўскай губерні, цяпер Краснапольскі раён — 7 сакавіка 1987, Мінск) — беларускі і савецкі дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, журналіст, публіцыст.

Біяграфія

У 1927—1932 на камсамольскай працы ў Слаўгарадзе, Клімавічах, Магілёве, Мазыры[1]; працаваў намесніка галоўнага рэдактара газеты «Чырвоная змена» і «Рабочий»[1]. У маі 1932 накіраваны на падпольную работу ў Заходнюю Беларусь. Быў членам сакратарыята ЦК КСМЗБ; актыўна працаваў як журналіст, быў рэдактарам газет «Малады камуніст» і «Poborowiec» (бел.: Прызыўнік)[1], часопісаў «Маладая гвардыя» і «Камсамолец». Са снежня 1934 першы сакратар ЦК КСМЗБ, са жніўня 1935 першы сакратар Брэсцкага акруговага камітэта КПЗБ. У 1932—1933 арганізоўваў забастоўкі рабочых лясных промыслаў у Белавежскай і Ружанскай пушчах, беластоцкіх тэкстыльшчыкаў[1]. Са жніўня 1935 года сакратар Брэсцкага акруговага камітэта КПЗБ[1].

З кастрычніка 1935 зняволены ў польскай турме. У 1939-45 у нямецкім лагеры ваеннапалонных[1]. Пасля вайны працаваў у друку[1]. Арыштаваны савецкімі ўладамі 10.2.1950.

Працы

Аўтар прац па гісторыі Заходняй Беларусі і КСМЗБ:

  • «З гісторыі камсамольскага падполля Заходняй Беларусі».—Мн., 1958
  • «За волю і шчасце народа»—Мн., 1959
  • «Крутымі шляхамі»—Мн., 1960
  • «Палымянае юнацтва»—Мн., 1969
  • «У змаганні гартаваліся»—Мн., 1975.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 Анисов Сергей Григорьевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 19. — 737 с..

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be