wd wp Пошук:

Сярэбраны кодэкс

Старонка з «Сярэбранага кодэкса»

Codex Argenteus (бел.: «Сярэбраная кніга»), ці Сярэбраны кодэкс — рукапіс VI стагоддзя, які змяшчаў выкананы ў IV стагоддзі біскупам Вульфілам[ru] пераклад Бібліі на гоцкую мову. З 336 арыгінальных аркушаў захавалася 188, уключаючы шпаерскі фрагмент, выяўлены ў 1970 годзе. Частка рукапісу знаходзіцца ў пастаяннай экспазіцыі бібліятэкі Carolina Rediviva[en] ў Упсале (Швецыя)[1].

У 2011 годзе ЮНЕСКА ўключыла рукапіс у рэестр «Памяць свету»[2].

Гісторыя

У той перыяд, калі Вульфіла працаваў над перакладам Бібліі, плямёны, якія цяпер лічацца гоцкімі, былі намінальнымі арыянамі, то-бок датычна асобы і прыроды Хрыста яны прытрымліваліся вучэння Арыя[ru]. Верагодна, «Сярэбраная Біблія» была напісана для остгоцкага караля Тэадорыха Вялікага альбо пры яго двары ў Равене, альбо ў даліне ракі По, альбо ў Брэшыі. Гэта была ўражальная кніга, напісаная залатым і сярэбраным чарнілам на высокаякасным тонкім пурпурным пергаменце з дэкаратыўна ўмацаванымі каштоўнымі камянямі. Пасля смерці Тэадорыха ў 526 годзе Сярэбраная Біблія не ўпамінаецца ў інвентарах ці кніжных спісах на працягу тысячагоддзя.

У XVI стагоддзі частка «Codex Argenteus» (187 з 336 арыгінальных пергаментных аркушаў) была выяўлена ў былым бенедыкцінскім вердэнскім кляштары[ru] (каля Эсэна ў Рэйнскай вобласці), адным з найбагацейшых у Свяшчэннай Рымскай імперыі. Яна была перавезена ў бібліятэку імператара Рудольфа II ў Празе[3]. Пасля бітвы пад Прагай[ru] 1648 годзе кодэкс як ваенны трафей трапіў у Стакгольм, у бібліятэку каралевы Крысціны. Пасля яе пераходу ў каталіцтва і адмаўлення ад прастола кніга ў 1654 была перавезена ў Нідэрланды разам з уласнасцю яе былога бібліятэкара Ісаака Воса[ru]. У 1660-я гады граф Магнус Габрыэль Дэлагардзі выкупіў яе для Упсальскага ўніверсітэта, у бібліятэцы якога кодэкс захоўваецца і цяпер.

Пра тое, куды знік кодэкс між VI і XVI стагоддзямі, а таксама пра лёс рэшты рукапісу, нічога невядома. Апошні, 336-ы аркуш быў выяўлены ў кастрычніку 1970 годзе ў Шпаеры (Германія), пры рэстаўрацыі капліцы Афры Аўгсбургскай[ru].

Змест

Гл. таксама

Зноскі

  1. Bruce M. Metzger. The Early Versions of the New Testament. — Oxford University Press, 1977. — С. 378.
  2. Сodex-argenteus-the-silver-bible, UNESCO Memory of the World Programm, 2011
  3. Uppsala University Library Архівавана 8 снежня 2004.

Літаратура

  • Мецгер, Брюс. Ранние переводы Нового Завета. Их источники, передача, ограничения / Пер. с англ. С. Бабкиной. — Изд. 2-е. — М.: Библейско-богословский ин-т св. апостола Андрея, 2004. — 552 с. — ISBN 5-89647-024-X.
  • Скардильи, Пьерджузеппе. Готы: язык и культура / Пер. с нем. А. Д. Сыщикова. — СПб.: Филологический факультет СПбГУ, 2012. — 388 с. — ISBN 978-5-8465-1094-4.
  • Codex argenteus Upsalensis jussu Senatus Universitatis phototypice editus, Uppsala 1927.
  • Tönnes Kleberg. The Silver Bible at Uppsala. — Uppsala: Uppsala University Library, 1984. — ISBN 91-85092-20-7.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пераклады Бібліі на гоцкую мову
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be