wd wp Пошук:

Сёрэн Абю К’еркегор

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам К’еркегор. Сёрэн Абю К’еркегор[7], таксама Кіркегор (Soren Aabye Kierkegaard, 5 мая 1813, Капенгаген, Данія — 11 лістапада 1855) — дацкі філосаф, пратэстанцкі тэолаг і пісьменнік. Папярэднік экзістэнцыялізму.

Біяграфія

Вывучаў філасофію і тэалогію ў Капенгагенскім універсітэце.

Аўтар прац «Страх і хваляванне» (1843), «Філасофскія крохі» (1844), «Стадыі жыццёвага шляху» (1845), «Хвароба да смерці» (1849) і інш. Сваё бачанне быцця чалавека сфармуляваў як рэалізацыю чалавечай суб’ектыўнасці, у якой асаблівая роля належыць такім паняццям, як «асоба», «свабода», «выбар», «страх», «адчай», «рашучасць» і інш. Існаванне чалавека разглядаў у трох тыпах экзістэнцыі: эстэтычнай, этычнай і рэлігійнай. 3 несувымернасці божага і чалавечага свету, веры і розуму выводзіў тэзіс пра бяссэнсавасць іх спалучэння, бо ўсякія спробы такога злучэння непазбежна вядуць да парадоксаў. У процівагу нямецкаму класічнаму ідэалізму (а дакладней, развіццю, якое надаў яму Гегель) настойваў на другаснасці рацыянальнасці і першаснасці чыстага існавання (экзістэнцыяльнасці), якое пасля пэўнага дыялектычнага шляху развіцця асобы павінна знайсці свой сэнс у веры. Творы С. К’еркегора вылучаюцца яскравасцю.

Філасофія яго стала папулярнай у ХХ ст. 3 узнікненнем экзістэнцыялізму набыла характар класічнай філасофскай літаратуры ў галіне ірацыяналістычных канцэпцый.

Літаратура

  • БЭ ў 18 тамах. Т.8, Мн.:БелЭн, 1999.

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France Søren Kierkegaard (1813-1855) // data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 26 чэрвеня 2020.
  2. Soren Kierkegaard // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118562002 // Kierkegaard, Søren — 2012—2016. Праверана 14 студзеня 2020.
  4. 1 2 КьеркегорБольшая российская энциклопедия, 2004. — ISBN 978-5-85270-320-0 Праверана 14 студзеня 2020.
  5. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 26 чэрвеня 2020.
  6. Soren Kierkegaard // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  7. Напісанне К’еркегор, а таксама Кіркегор у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.8, Мн.:БелЭн, 1999, С.238.
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі Даніі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be