Сільвія Плат
Сільвія Плат (англ.: Sylvia Plath; 27 кастрычніка 1932 — 11 лютага 1963) — амерыканская паэтэса і пісьменніца, якая лічыцца адной з заснавальніц жанру «спавядальнай паэзіі» ў англамоўнай літаратуры.
Сільвія Плат была жонкай брытанскага паэта-лаўрэата Тэда Х’юза. Шлюб быў не толькі саюзам закаханых, але і творчым тандэмам, дзе вядучую ролю іграў Х’юз, а Плат забяспечвала яму магчымасць тварыць. Адносіны Плат і Х’юза скончыліся трагедыяй — на пачатку 1963 года, церпячы на цяжкую дэпрэсію, якая рушыла за разрывам з мужам, Сільвія скончыла жыццё самагубствам. У яе засталося двое дзяцей. Пасля смерці жонкі Х’юз заснаваў Estate of Sylvia Plath, які распараджаўся правамі на літаратурную спадчыну паэтэсы.
Пры жыцці Плат выйшаў толькі паэтычны зборнік «Калос» (The Colossus & Other Poems, Лондан, 1960) і паўаўтабіяграфічны раман «Пад шкляным каўпаком» (1963). У 1965 годзе быў апублікаваны зборнік «Арыэль», які атрымаў захопленыя водгукі крытыкі, стаў адным з галоўных бестселераў англа-амерыканскай паэзіі XX ст. У 1982 годзе за зборнік Collected Poems С. Плат атрымала пасмяротна Пулітцэраўскую прэмію.
Беларускія пераклады
Паасобныя творы С. Плат на беларускую пераклалі Макс Шчур[5], Алена Якаўлева[6], Юлія Цімафеева.
Зноскі
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 30 жніўня 2020.
- 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- 1 2 Sylvia Plath // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://poets.org/poet/sylvia-plath
- ↑ Лазар у спадніцы
- ↑ Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.