wd wp Пошук:

Сімяон Уладзіміраў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Уладзіміраў. Сімяон Уладзі́міраў (балг.: Симеон Владимиров; 8 лютага 1925, с. Іваняне(руск.) бел., Балгарыя) — балгарскі перакладчык і літаратуразнавец. Скончыў у 1961 годзе Сафійскі ўніверсітэт.

Пераклады

Пераклаў на балгарскую мову раманы «Атланты і карыятыды» І. Шамякіна (1980), «Плач перапёлкі» І. Чыгрынава (1981), аповесці «Здрада» і «Пастка» В. Быкава (1965), «Шлюбная ноч» (1975) і «Гандлярка і паэт» (1978) Шамякіна, «Лявон Бунтар» К. Чорнага (1978), п’есы «Брама неўміручасці» К. Крапівы (1975), «Апошняя інстанцыя» М. Матукоўскага (1976), «І змоўклі птушкі» Шамякіна (1979), «Пагарэльцы» А. Макаёнка (1980), «Паўлінка» Я. Купалы (1982), апавяданні Я. Коласа, В. Адамчыка, Л. Гаўрылкіна, М. Гіля, Г. Далідовіча, А. Дударава, А. Жука, В. Іпатавай, Л. Калодзежнага, У. Караткевіча, А. Кудраўца, І. Пташнікава, Б. Сачанкі, М. Стральцова і інш. Укладальнік анталогій беларускай прозы «Дзесяць сучасных беларускіх апавяданняў» (1977) і «Пад пошум дубоў» (1981), а таксама зборнікаў выбрыбраных твораў К. Чорнага, У. Караткевіча, А. Кудраўца, Б. Сачанкі. Аўтар артыкулаў і даследаванняў пра творчасць беларускіх пісьменнікаў, беларускую літаратуру. Неаднаразова наведваў Беларусь.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Перакладчыкі XX стагоддзя Катэгорыя·Перакладчыкі Балгарыі Катэгорыя·Перакладчыкі з беларускай мовы Катэгорыя·Перакладчыкі на балгарскую мову
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be