Тамара Дзмітрыеўна Барадзёнак
Тамара Дзмітрыеўна Барадзёнак (4 мая 1959, в. Матырына, Ушацкі раён) — беларуская паэтэса. З 2005 года член Саюза беларускіх пісьменнікаў.
Біяграфія
У 1978 годзе скончыла фельчарскае аддзяленне Полацкага медыцынскага вучылішча. Працуе старэйшай медыцынскай сястрой у дзіцячым садку-яслях № 1 г. п. Ушачы.
Творчасць
Выступае ў розных жанрах: паэзія, сатыра і гумар, проза, піша казкі для дзяцей. Песні на яе словы выконваюцца на ўрачыстых вечарах у райцэнтры і вёсках раёна. Шмат сваіх вершаў яна прысвяціла роднай Ушаччыне.
Творы паэтэсы друкаваліся ў розных выданнях Віцебшчыны і рэспублікі: у альманаху «Дзвіна», у газеце «Літаратура і мастацтва», у календары «Родны край» і інш. У 1996 годзе выдала зборнік вершаў і навел «А я люблю…», у 1997 годзе — кнігу «Мелодыі душы маёй», у 1998 годзе — байкі і гумарэскі «І жартам, і ўсур’ёз».
Тамара Барадзёнак выдала больш за 13 паэтычных зборнікаў. «Кропкай творчага адліку» паэтэса лічыць сваю дэбютную публікацыю на старонках ушацкай газеты «Патрыёт»[1][2].
Зноскі
Літаратура
- Беляжэнка, Б. «Мой верасень» / Б. Беляжэнка // Витьбичи. — 2004. — 22 июля.
- Сауліч, У. Сур’езныя жарты / У. Сауліч // Віцебскі рабочы. — 1998. — 19 верас.
- Урбан, І. З песні слова не выкінеш / І. Урбан // Віцебскі рабочы. — 1997. — 21 кастр.