Тамара Пятроўна Аўсяннікава
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Аўсяннікава.
Тамара Пятроўна Аўсяннікава (нар. 24 мая 1949, в. Сяўкі, Лоеўскі раён) — беларуская паэтэса, празаік, педагог.
Біяграфія
Нарадзілася ў 1949 годзе ў вёсцы Сяўкі Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці. Скончыла філалагічны факультэт БДУ (1971), працавала настаўніцай, бібліятэкаркай, інжынерам, метадыстам, загадчыкам крамы. Атрымала другую вышэйшую адукацыю эканаміста (Магілёўскі тэхналагічны інстытут, 1999).
Першая публікацыя — артыкул «Непрыручаная птушка», выйшаў 1 снежня 2000 года ў газеце «Магілёўская праўда».
Аўтар лекцый для настаўнікаў-філолагаў па тэорыі вершаскладання і аналізе паэтычных твораў, артыкулаў па творчасці Н. Гілевіча і Я. Янішчыц.
Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў[1]. Піша паэзію і прозу. Аўтар кніг вершаў «Ноты сэрца» (2009), «Лістапад гадоў» (2010), кнігі прозы «Любачка» (2011).