Тамерлан і іншыя вершы
«Тамерлан і іншыя вершы» (англ.: Tamerlane and Other Poems) — першы паэтычны зборнік амерыканскага паэта і пісьменніка Эдгара Алана По, апублікаваны ў ліпені 1827 года. Мяркуецца, што дагэтуль захавалася толькі 12 асобнікаў арыгінальнага выдання.
По пакінуў сваю прыёмную сям’ю і пераехаў у Бостан у 1827 годзе, каб уладкавацца на працу. Пасля некаторых няўдачных спроб ён запісваецца ў шэрагі войска Злучаных Штатаў і бярэ з сабой некалькі рукапісаў сваіх вершаў, якія неўзабаве аддае ў друк тыпографу пад імем Кальвін Ф. С. Томас. 40-старонкавы зборнік быў названы «Тамерлан і іншыя вершы» не змяшчаў імені По. У свет выйшлі толькі 50 асобнікаў, якія не паспелі атрымаць якой-небудзь значнай літаратурнай крытыкі. Вершы, якія складалі гэты зборнік былі напісаныя пад значным уплывам творчасці Джорджа Байрана. Як і ў іншых будучых паэмах По, у «Тамерлане і іншых паэмах» выкарыстоўваюцца тэмы кахання, смерці і гонару.
Спасылкі
- List of known extant copies of Tamerlane and Other Poems, Edgar Allan Poe Society online (англ.)