wd wp Пошук:

Таня Скарынкіна

Таня Скарынкіна (нар. 24 сакавіка 1969, Смаргонь) — беларуская паэтэса і празаік .

Біяграфічныя звесткі

Нарадзілася 24 сакавіка 1969 года ў Смаргоні. Скончыла Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію. Працавала ілюстратарам дзіцячых кніг, паштальёнам, журналістам. Некаторы час жыла ў Партугаліі.

Творчасць і ўзнагароды

Першая публікацыя вершаў — газета «Зорька» (1980). Друкавалася ў часопісах «Першацвет», «Немига литературная», «Маладосць», «Arche»[3], «Мінская школа», «Полымя», Мінкульт, у выданні чэшскіх сюрэалістаў «Аналогон», часопісах «Крещатик» (Германія), маскоўскім «Воздухе», сеткавых выданнях «Полутона», TextOnly, Лиterraтура, Прайдзісвет, Colta.ru і інш.

Піша на беларускай і рускай мовах. Вершы перакладзены на іўрыт, польскую, чэшскую, італьянскую, грузінскую, літоўскую, англійскую, румынскую, нарвежскую, іспанскую, латышскую, японскую і нямецкую мовы.

Зборнік эсэ «Шмат Чэслава Мілаша, крыху Элвіса Прэслі» трапіў у шорт-ліст прэміі Ежы Гедройца. У 2018 годзе выйшаў па-англійску, як «A Large Czesław Miłosz With a Dash of Elvis Presley», у выдавецтве Skotland Street Press (Шатландыя, Эдынбург). У 2020 годзе выдадзены па-руску ў аўтарскім перакладзе пад назвай «Большой Чеслав Милош, маленький Элвис Пресли» (Москва, «Планж»).

Фіналістка Грыгор’еўскай прэміі[4] — 2017. У 2020 атрымала Прэмію Андрэя Белага(руск.) бел. за паэтычную кнігу «И все побросали ножи». Зборнік эсэ «Райцэнтр» («Пфляўмбаўм», Мінск, 2020) — другое месца прэміі Ежы Гедройця ў 2021.

Ганаровы дыплом прэміі «Московский счёт» за кнігу «И все побросали ножи» — 2021.

Бібліяграфія

Паэтычныя зборнікі

  • «Книга для чтения вне помещений и в помещениях» (Мінск, «Кнігазбор», 2013), на рускай мове.
  • «Португальские трехстишия» (Нью-Йорк, 2014, «Айлурос»), на рускай мове.
  • «Американские горки» (Мінск, «Смэлток», 2018), на рускай мове.
  • «И все побросали ножи» (Москва, АРГО-РИСК, 2020), на рускай мове.
  • «Yesмамочка» (Мінск, Медисонт, 2022), на рускай мове.

Кнігі эсэ

  • «Шмат Чэслава Мілаша, крыху Элвіса Прэслі» (Вільня, «Логвінаў», 2015), на беларускай мове.
  • «Райцэнтр» (Мінск, «Пфляўмбаўм»/«Цымбераў», 2020), на беларускай мове.

Зноскі

  1. Czech National Authority Database Праверана 22 верасня 2021.
  2. (unspecified title) Праверана 4 снежня 2021.
  3. http://gedroyc.by/skarynkina2016.html Архівавана 11 верасня 2017.
  4. Таццяна Скарынкіна з Беларусі — у фінале Грыгор’еўскай прэміі

Літаратура

  • Верина, Ульяна. Новая ностальгия: постоянство времени при разнообразии вещей и перемене пространства / Ульяна Верина // Неман. — 2013. ― № 10. ― С. 207―208. — Рецензия на книгу: Книга для чтения вне помещений и в помещениях : стихи / Таня Скарынкина. — Минск, 2013.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі XX стагоддзя Катэгорыя·Пісьменнікі XXI стагоддзя Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя·Паэты XX стагоддзя Катэгорыя·Паэты XXI стагоддзя Катэгорыя·Паэты Беларусі Катэгорыя·Паэты паводле алфавіта Катэгорыя·Паэтэсы
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be