Тасон Сімадзакі
Тасон Сімадзакі (сапраўднае імя - Харукі Сімадзакі, 17 лютага 1872, Ямагуты, прэфектура Нагана - 22 жніўня 1943, Оіса, прэфектура Канагава, Японія) — японскі паэт і пісьменнік, выбітны прадстаўнік японскага рэалістычнага рамана пачатку XX стагоддзя.
Біяграфія
Разам з Такоку Кітамурай выдаваў літаратурны часопіс «Бунгакай». Унёс вялікі ўклад у развіццё натуралізму ў Японіі. У 1899 г. Сімадзакі разам з жонкай пераехаў са сталіцы ў глухую правінцыю. На працягу сямі гадоў працаваў выкладчыкам у адной з сельскіх школ на поўначы Японіі. За гэтыя гады ён досыць нагледзеўся на аднастайнае сельскае жыццё, якое стала пасля тэмай многіх яго твораў. У 1913 годзе Тасон Сімадзакі з’ехаў у Францыю, адкуль вярнуўся толькі ў 1916 годзе.
Зноскі
- 1 2 Shimazaki Toson // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Tōson Shimazaki // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://www.britannica.com/biography/Shimazaki-Toson
- ↑ http://www.britannica.com/EBchecked/topic/540642/Shimazaki-Toson
- ↑ http://www.nytimes.com/books/99/10/24/reviews/991024.24morrist.html
Літаратура
- McClellan, Edwin. (1969). Two Japanese Novelists: Sōseki & Tōson. Chicago: University of Chicago Press. 10-ISBN 0-226-55652-2 13-ISBN 978-0-226-55652-9 (cloth) [reprinted by Tuttle Publishing, Tokyo, 1971–2004. 10-ISBN 0-8048-3340-0, 13-ISBN 978-0-8048-3340-0 (paper)]
- Naff, William. (2011). The Kiso Road: The Life and Times of Shimazaki Tōson. Honolulu: University of Hawaii Press. ISBN 0-8248-3218-3