wd wp Пошук:

Таццяна Аляксандраўна Даговіч

Таццяна Аляксандраўна Даговіч (руск.: Татьяна Александровна Дагович; 1980, Днепрапятроўск, Украінская ССР) — празаік, пісьменніца, паэтэса, выкладчыца, піша на рускай мове.

Біяграфія

Нарадзілася ў 1980 годзе ў Днепрапятроўску (Украінская ССР).

Скончыла філалагічны факультэт Днепрапятроўскага нацыянальнага ўніверсітэта. Пазней у Мюнстэрскім універсітэце атрымала адукацыю па кірунку філасофія. З 2003 года жыве ва Уне (Германія), працуе навуковым асістэнтам і выкладчыкам[1].

Актыўна займаецца літаратурнай творчасцю на рускай мове. Яе працы публікуюцца ў літаратурных часопісах: «Новая Юность», «Знамя», «Homo Legens», «Нева»[2]. Таксама яе працы аботы былі надрукаваны ў альманаху «Тоўсты: Усё ўключана». На нямецкай мове яе працы публікаваліся ў альманаху «Poesiealbum neu». Яна аўтар кніг «Ячэйка 402», за якую стала ў 2010 годзе лаўрэатам прэміі «Рукапіс года» у намінацыі «Арыгінальная ідэя»; «Лялькі, якія рагочуць», «Працягваючы рух цягнікоў». Чацвёртая кніга прозы Таццяны Даговіч — «Расліны колеру кахання». З’яўляецца пастаянным аўтарам часопіса «Берлин. Берега»[3].

У 2016 годзе стала лаўрэатам «Рускай прэміі» за рукапіс аповесці «Працягваючы рух цягнікоў», якая у 2018 годзе выдадзена асобнай кнігай выдавецтвам «Время».

Бібліяграфія

  • Татьяна Дагович роман «Ячейка 402»,
  • Татьяна Дагович сборник повестей «Хохочущие куклы»,
  • Татьяна Дагович «Продолжая движение поездов»,
  • Татьяна Дагович «Растения цвета любви».

Узнагароды

  • Руская прэмія (2016) за рукапіс аповесці «Працягваючы рух цягнікоў»,
  • прэмія «Рукапіс года» у намінацыі «Арыгінальная ідэя».

Зноскі

  1. Татьяна Дагович
  2. Дагович Татьяна
  3. Татьяна Дагович: «Я за разнообразие в литературе»
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі XXI стагоддзя Катэгорыя·Паэты XXI стагоддзя
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be