wd wp Пошук:

Тодар Лебяда

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лебяда (значэнні). У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шырокаў. Тодар Лебяда (сапр. Пётр Фёдаравіч Шырокаў; 6 студзеня 1914, Віцебск — 1970) — беларускі драматург, паэт, празаік, публіцыст.

Біяграфія

Паходзіў з рабочай сям’і. У Віцебску скончыў сямігодку і чыгуначнае рамеснае вучылішча. У 1933 годзе паступіў у Мінскі педінстытут. У 1936 годзе арыштаваны, сасланы ў Новасібірскую вобласць. У 1940 годзе прывезены ў Мінск для перагляду справы, на Беларусі яго і заспела вайна. Падчас нямецкай акупацыі жыў у Віцебску, рэдагаваў газету «Беларускае слова». У чэрвені 1944 года выехаў у Германію. У канцы 1945 года вярнуўся на Радзіму. У 1947 годзе зноў арыштаваны, прыгавораны ваенным трыбуналам войскаў МУС па Мінскай вобласці на 25 гадоў пазбаўлення волі. Пакаранне адбываў ў сібірскіх канцлагерах. Вызваліўся ў 1956 годзе, у Беларусь вярнуўся ў 1960-м. У 1960—1962 гадах жыў у Слоніме, працаваў рэзчыкам паперы на мясцовай кардонна-папяровай фабрыцы. У студзені 1962 года пераехаў у Чэрвень, працаваў у раённай газеце. Свае вершы, фельетоны, гумарэскі друкаваў пад псеўданімам Клім Каліна. У канцы 1962 года Тодар Лебяда назаўсёды пакінуў Беларусь.

Памёр у пасёлку Воршава Пуцяцінскага раёна Разанскай вобласці (Расія).

Творчасць

Друкаваўся з 1931, у газетах «Віцебскі рабочы», «Савецкая Беларусь» і «Піянер Беларусі». Пісаў вершы, апавяданні, п’есы. У акупаваным Мінску выдаў зборнічак вершаў «Песні выгнання» (1944). Напісаў п’есу «Загубленае жыццё» пра калектывізацыю і рэпрэсіі, якая ў 1943—1944 гг. ставілася ў Мінскім гарадскім тэатры. Аўтар аднаактоўкі «Людзі ў Хрысце» (1960)[1] і п’есы ў трох актах «У нас, на Гродзеншчыне» (1961) пра вясковае жыццё моладзі.

Творы

  • Песьні выгнаньня. Мн., 1944 (факсім. выд.: Мн., 1991);
  • Загубленае жыццё: Драма ў 3 дзеях. Монтрэаль, 1952;
  • Загубленае жыццё: Драма ў 3 дзеях // Тэатральная Беларусь. 1995, № 2.

Зноскі

  1. Надрукавана ў слонімскай раёнцы «Вольная праца»

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9: Кулібін — Малаіта. — С. 176
  • Туронак Ю. Беларуская кніга пад нямецкім кантролем (1939—1944). — Мн., 2002.
  • Чыгрын С. Трагічны лёс Тодара Лебяды // Тэатральная Беларусь. 1995. № 2.
  • Маракоў Л. «Успомніш Беларусь, і кроў у жылах стыне…» // ЛіМ. 1999, 14 мая.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Драматургі Беларусі Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя·Пісьменнікі СССР Катэгорыя·Публіцысты Беларусі Катэгорыя·Публіцысты СССР Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя·Паэты Беларусі Катэгорыя·Паэты СССР
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be