Томас Ёнік
Томас Ёнік (ням.: Thomas Jonigk; нар. 4 сакавіка 1967, Экернфёрдэ, Германія) — нямецкі драматург.
Вывучаў медыявістыку, навейшую нямецкую літаратуру і тэатразнаўства ў Свабодным універсітэце Берліна.
З заснаваннем тэатральнай групоўкі «Тэатр-Афект» пачынае шчыльнае супрацоўніцтва з рэжысёрам Штэфанам Бахманам. У 1997—1999 — галоўны драматург і рэжысёр Венскага дома акцёра пры Гансе Трацэры. Жыве вольным аўтарам у Берліне.
П’есы
- «Пра крывава-чырвоныя сонцы, якія заходзяць у нябесным шатры» (Von blutroten Sonnen, die am Himmelszelt sinken)
- «Ратвейлеры» (Rottweiler, 1994)
- «Ты павінна падараваць мне ўнукаў» (Du sollst mir Enkel schenken)
Прэміі і ўзнагароды
- Прэмія Франкфурцкай фундацыі аўтараў (1993)
- Будучыня драматургіі года, прэмія часопіса «Тэатр сёння» («Theater heute»; 1995)
- Прэмія інстытута імя Гётэ за п’есу «Ты павінна мне падараваць унукаў» («Du sollst mir Enkel schenken»; 1995)
- Прэмія крытыкі за выбітнае тэатральнае дасягненне за гэтую ж п’есу (1997)
Зноскі
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119545934 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 16 кастрычніка 2015.
- ↑ Thomas Jonigk // filmportal.de — 2005.