Томас Майн Рыд
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Рыд.
Томас Майн Рыд (анг.: Thomas Mayne Reid; 4 красавіка 1818 — 22 кастрычніка 1883) — англійскі пісьменнік, аўтар прыгодніцкіх раманаў і твораў для дзяцей і юнацтва, частка з якіх была апублікавана пад псеўданімам «Капітан Майн Рыд».
Біяграфія
Бацька будучага аўтара прыгодніцкіх раманаў быў пастарам. Атрымаўшы адукацыю ў Белфасце, Майн Рыд вырашае ехаць у ЗША, дзе як журналіст удзельнічаў у Мексіканскай вайне 1846—1848 гадоў. Гэтыя падзеі былі пакладзеныя ў аснову шэрагу раманаў, у тым ліку «Вершніка без галавы» (The Headless Horseman). Атрыманае на вайне раненне стала вынікам таго, што апошнія гады жыцця Майн Рыд не мог рухацца без мыліц.
У Савецкім Саюзе карыстаўся папулярнасцю, у той час як у Ірландыі і ЗША ў ХХ ст. быў ужо амаль невядомы.
Зноскі
- 1 2 3 4 Бельский А. А. Рид // Краткая литературная энциклопедия — М.: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 6. — С. 283–284.
- 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Рид Томас Майн // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 26 лютага 2017.
- ↑ Рид Томас Майн // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Томас Майн Рыд