Томас Пейн
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Пейн.
Томас Пейн, таксама Пэн (англ.: Thomas Paine; 29 студзеня 1737 — 8 чэрвеня 1809) — англа-амерыканскі пісьменнік, філосаф, публіцыст, празваны «хросным бацькам ЗША». Упершыню прыбыўшы ў Амерыку ва ўзросце 37 гадоў, Пейн падтрымаў сепаратысцкія настроі ў папулярным памфлеце «Разумны сэнс» (1776). У трактаце «Правы чалавека» (1791) выступіў з абгрунтаваннем Французскай рэвалюцыі з пазіцый Асветы, за што быў абраны ў Канвент у 1792 годзе (хоць не гаварыў па-французску). У 1794 годзе напісаў важнейшую філасофскую працу «Стагоддзе розуму», прасякнуты ідэямі дэізма і верай у верхавенства розуму.
Зноскі
- 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118591215 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 красавіка 2014.
- 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Thomas Paine / Assemblée nationale
- ↑ http://www.ushistory.org/paine Праверана 26 кастрычніка 2018.